Марыус Іванавіч Петыпа

артыст балета, балетмайстар і педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыус Іванавіч Петыпа

Марыус Іванавіч Петыпа (руск.: Ма́риус Ива́нович Петипа́, фр.: Marius Petipa; 11 сакавіка 1818, Марсель, Францыя — 14 ліпеня 1910, Гурзуф) — расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог.

Хуткія факты Марыус Іванавіч Петыпа, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

На сцэне з 1838 года. Сярод партый: Феб («Эсмеральда[ru]» Ц. Пуні), Конрад («Карсар[ru]» А. Адана) і іншыя. З 1847 года жыў у Расіі. У 1855-87 гадах выкладаў у Пецярбургскім тэатральным вучылішчы. З 1862 года балетмайстар, у 1869—1903 гадах галоўны балетмайстар Пецярбургскай балетнай трупы. Паставіў больш за 60 балетаў, у тым ліку «Карсар[ru]» (1863) і «Жызэль[ru]» (1884) Адана, «Дон Кіхот» (1869) і «Баядэрка[ru]» (1877) Л. Мінкуса, «Наяда і рыбак» (1874) і «Канёк-гарбунок» (1895) Пуні, «Лебядзінае возера» (1895) П. Чайкоўскага (з Л. Івановым). Вяршыня творчасці Марыуса Петыпа — пастаноўка балетаў «Спячая прыгажуня» Чайкоўскага (1890) і «Раймонда[ru]» А. Глазунова (1898).

Яго пастаноўкі вызначаліся майстэрствам кампазіцыі, зладжанасцю харэаграфічнага ансамбля, віртуознай распрацоўкай сольных партый. Стварыў сістэму балетнага акадэмізму, па-наватарску вырашыў праблему ўзаемадзеяння класічнага і характарнага танца, даў непераўзыдзеныя ўзоры абагульненай яго вобразнасці. Многія балеты з харэаграфіяй Петыпа пастаўлены ў Нацыянальным акадэмічным тэатры балета Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

1. Marius Petipa // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Marius Petipa // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Victor Alphonse Petipa // Departmental archives of Bouches-du-Rhône

4. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 31 кастрычніка 2021.

5. Петипа Мариус Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.