Марвары
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марвары (саманазва: मारवाड़ी) — індаарыйская мова, родная мова народа марвары. Распаўсюджана ў індыйскіх штатах Раджастхан, Гуджарат і Хар’яна, а таксама ў пакістанскай правінцыі Сінд. Колькасць носьбітаў — 22 млн чал.
Раджастхані | |
---|---|
Саманазва | मारवाड़ी |
Краіны | Індыя, Пакістан |
Рэгіёны | Раджастхан, Гуджарат, Хар’яна, правінцыя Сінд |
Агульная колькасць носьбітаў | 22 млн |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | Дэванагары, махаджані |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | мвр 443 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | mwr |
ISO 639-3 | mwr |
Ethnologue | mwr |
IETF | mwr |
Паходжанне
Марвары часцяком разглядаюць як варыянт мовы раджастхані. Вылучылася ў перыяд сярэднявечча з літаратурнай старажытнай гуджарацкай мовы. Выкарыстоўвалася ў раджастханскай вобласці Марвар прадстаўнікамі гарадскіх гандлёвых і рамесных колаў. У адрозненне ад класічнай мовы раджастхані, запісы рабіліся на махаджані. У наш час запісы робяцца на дэванагары.
Марвары не мае афіцыйнага статусу, не выкладаецца ў навучальных установах, аднак шырока ўжываецца ў вуснай форме. Маюцца літаратурныя творы і фальклорныя запісы на марвары.
Дыялекты
Стандартным марвары лічыцца джадхпурскі дыялект. Акрамя таго, вылучаюць яшчэ 3 рэгіянальныя дыялекты.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.