народна-хрысціянскае свята From Wikipedia, the free encyclopedia
Макаве́й (таксама Мака́ва, Ма́каўе, Пе́ршы Спас, Спас Мядо́вік[1], Медзяны Спас, Мядо́вы Спас) — народная назва праваслаўнага свята, якое адзначаецца 1 (14) жніўня. Дзень памяці сямі мучанікаў Макавеяў, а ў народным календары свята маку і мёду. Ад Макавея пачынаецца Успенскі пост, які завяршаецца 14 (27) жніўня, напярэдадні свята Успення Прасвятой Багародзіцы.
Макавей | |
---|---|
Тып | народна-хрысціянскае свята |
інакш | Макава, Макаўе, Першы Спас, Спас Мядовік, Медзяны Спас, Мядовы Спас |
Значэнне | свята маку і мёду, дзень памяці Макавейскіх мучанікаў |
Адзначаецца | ўсходнімі славянамі |
Дата | 1 (14) жніўня |
У гэты дзень шануецца памяць візантыйскай святыні — часткі Жыватворчага Крыжа Гасподняга, на якім быў распяты Хрыстос, а таксама памяць Макавейскіх мучанікаў, якія не здрадзілі іўдзейскай веры ва ўгоду навязанаму элінскімі каланізатарамі язычніцтву[2]. Назва свята ў беларускай традыцыі звязана найперш з імем Макавеяў, якое распаўсюдзілася ў хрысціянстве праз кіраўніка паўстання Іуду Макавея.
У гэты дзень на Беларусі адбываюцца абрады з макам, мак ужываюць у ежу, напрыклад ядуць пірагі з макам. На Тураўшчыне макам абсыпалі хлеў, хату ад нябожчыкаў[1]. Асвячаюць ваду, зёлкі, садовыя кветкі, моркву, сланечнік. Робяць варэнікі з мёдам, а таксама ядуць тое, у што можна макаць. У гэты дзень пчаляры правяраюць пчол («мачаюць у мёд нажы»)[1]. На Макавея ў некаторых месцах адбываліся крыжовыя хады да вадаёмаў і святых калодзежаў (Сіні калодзеж блізу вёскі Кліны Слаўгарадскага раёна[3][4], Святы калодзеж блізу вёскі Дарасіно Любанскага раёна)[1].
Паводле народных прыкмет: «Як на Юр’я дождж — будзе рыбы многа, а на Макава — будзе многа грыбоў»; «Калі на Макаўе не бывае дажджу, то будзе шмат пажараў». Свята шырока адлюстравана ў народнай творчасці. У валачобных песнях зазначаецца: калі Ілля «жыта зажынаіць залатым сярпом», то «Святы Макавей з поля забіраіць», «Святы Макавей бульбы накапаў, ...рабят накарміў». Паводле прыказак: «Першы Спас — провады лета», «Ад Першага Спаса халодныя росы»[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.