From Wikipedia, the free encyclopedia
Леанід Леанідавіч Іваноў (14 кастрычніка 1940, Магілёў — 1 верасня 2009) — беларускі музыкант і дырыжор, дацэнт.
Леанід Леанідавіч Іваноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 верасня 2009 (68 гадоў) |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | выкладчык універсітэта, музыкант, дырыжор |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
У 1964 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю і быў накіраваны на працу ў Магілёўскае музычнае вучылішча імя Рымскага-Корсакава. З 1966 года працаваў намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце, а з 1973 года — дырэктарам музвучылішча. У 1990 годзе адкрыўся педагагічны факультэт філіяла Беларускай акадэміі музыкі, і Л. Л. Іваноў стаў яго дэканам, на працягу 8 гадоў ажыццяўляў кіраванне дзвюма вучэбнымі ўстановамі.
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.
Заслужаны выкладчык БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. За высокія дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці ў 2000 годзе Магілёўскі аблвыканкам прысвоіў музыканту Ганаровае званне «Чалавек года». У 2003 годзе Л. Л. Іванову прысуджана Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Музычнае мастацтва», у 2008 годзе — ганаровае званне «Народны артыст Беларусі».
Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены ў 2003 года[1][2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.