From Wikipedia, the free encyclopedia
Леон Эдвард Панета (англ.: Leon Edward Panetta; нар. 28 чэрвеня 1938, Мантэрэй, ЗША) — амерыканскі палітык, юрыст, прафесар, міністр абароны ЗША з 1 ліпеня 2011 года, дырэктар ЦРУ з 13 лютага 2009 года па 30 чэрвеня 2011 года. Былы кіраўнік адміністрацыі Белага Дома пры прэзідэнце Клінтане.
Леон Панета | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Leon Edward Panetta | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Барак Абама | ||||||
Папярэднік | Роберт Гейтс | ||||||
Пераемнік | Чак Хэйгел | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Барак Абама | ||||||
Папярэднік | Майкл Хайдэн | ||||||
Пераемнік | Дэвід Петрэус | ||||||
Нараджэнне |
28 чэрвеня 1938[1][2] (86 гадоў) |
||||||
Дзеці | Джымі Панета[d] | ||||||
Веравызнанне | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
Партыя | Дэмакратычная партыя | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1963—1965 | ||||||
Прыналежнасць | |||||||
Род войскаў | Армія ЗША | ||||||
Званне | Першы лейтэнант | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Узначальваў уласны Інстытут грамадскай палітыкі Леона і Сільвіі Панета. У 1976—1993 гадах быў членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. У 1970—1971 гадах працаваў памочнікам мэра Нью-Ёрка, а ў 1969—1970 гадах быў кіраўніком упраўлення па абароне грамадзянскіх правоў пры міністэрстве аховы здароўя, асветы і сацыяльнага забеспячэння ЗША.
28 красавіка 2011 года прэзідэнт Абама абвясціў аб вылучэнні кандыдатуры Панеты на пасаду міністра абароны ЗША, бо міністр абароны Роберт Гейтс сыходзіць у адстаўку. Дэвід Петрэус зойме пасаду дырэктара Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення, у выпадку зацвярджэння. У якасці дырэктара ЦРУ Панета кіраваў аперацыяй, якая прывяла да смерці Усамы бін Ладэна.
21 чэрвеня 2011 Сенат ЗША аднагалосна зацвердзіў Панету ў якасці наступнага міністра абароны ЗША, і ён прыступіў да абавязкаў пасля таго, як Роберт Гейтс пакінуў гэты пост 30 чэрвеня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.