Ксенафонт Вайцяхоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ксенафонт Вайцяхоўскі (27 жніўня 1899, Стары Свержань — 15 мая 1986) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1899 годзе ў Старым Свержані. У 1930-я гады меў буйную гаспадарку, жывёлу, арганізаваў малачарню, сялянскую кааперацыю. Падчас нямецкай акупацыі — у структурах Беларускай народнай самапомачы, цывільнай адміністрацыі, быў дэлегатам ІІ Усебеларускага кангрэсу (чэрвень 1944).
З лета 1944 г. — на эміграцыі. Пасля капітуляцыі Германіі знаходзіўся разам з сынам у беларускім лагеры ў Рэгенсбургу. У траўні 1948 г. узяў удзел у аднаўленчым пленуме БЦР у Эльвангене.
У верасні 1949 г. разам з сям’ёй паводле кантракту прыехаў у штат Арканзас, дзе працаваў на зборы бавоўны. Праз некаторы час пераехаў у Саўт-Рывер, штат Нью-Джэрсі. Далучыўся да актыўнага грамадскага жыцця. Браў удзел у жыцці парафіі св. Ефрасінні Полацкай, належаў да кіраўнічых структур БККА. У другой палове 1950-х — пачатку 1960-х узначальваў Злучаны беларуска-амерыканскі дапамаговы камітэт, уваходзіў у склад рэдакцыі часопіса «Беларуская думка».
Памёр у 1986 годзе. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы.
Літаратура
- Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., [12] с. іл. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.