From Wikipedia, the free encyclopedia
Злучаны беларуска-амерыканскі дапамаговы камітэт (ЗБАДК) — першая паваенная беларуская арганізацыя ў ЗША.
Злучаны беларуска-амерыканскі дапамаговы камітэт | |
---|---|
Краіна | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 8 лістапада 1948 |
Зарэгістраваны 8 лістапада 1948 года ў штаце Нью-Ёрк з правам юрыдычнай і фінансавай дзейнасці. У першы ўрад увайшлі: Іван Ермачэнка (старшыня), Барыс Кіт, Майк Філіповіч, Джын Скуба.
Паводле статуту арганізацыі, мэтамі ЗБАДК былі: наладзіць сувязі паміж прадстаўнікамі дзвюх хваляў эміграцыі, дапамагаць новым эмігрантам адаптавацца ў краіне, аказваць дапамогу суайчыньнікам у Нямеччыне, рэпрэзентаваць Беларусь і беларускую дыяспару перад амерыканскімі ўладамі як на федэральным, так і штатавым узроўні.
Нягледзячы на ўласную ініцыятыву ў стварэнні арганізацыі, праз некалькі месяцаў па заснаванні ЗБАДК Іван Ермачэнка пакінуў пасаду яго старшыні, паколькі палітычныя апаненты імкнуліся спыніць яго кантакты з амерыканскімі чыноўнікамі. Новым старшынём ЗБАДК стаў Мікалай Сцяпанаў, які кіраваў арганізацыяй да лістапада 1949 года — часу правядзення ІІ з’езду, калі кіраўніком Галоўнай управы быў абраны Барыс Кіт. На ІІІ з’ездзе (5 лютага 1950) ЗБАДК узначаліў Мікалай Шчорс.
Прадстаўнікі ад ЗБАДК бралі ўдзел у І Кангрэсе беларусаў Амерыкі, які прайшоў 11 лютага 1951 года ў Саўт-Рыверы, дзе быў створаны Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі, першым старшынём якога стаў Мікалай Шчорс.
У другой палове 1950-х — пачатку 1960-х гадоў Злучаны беларуска-амерыканскі дапамаговы камітэт узначальваў Ксенафонт Вайцяхоўскі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.