(пам. 1646) ваявода мсціслаўскі і віцебскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыштаф Кішка (? — 1646) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Крыштаф Кішка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Дуброва» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Войцех Ракоўскі | ||||||
Пераемнік | Павел Ян Сапега | ||||||
Нараджэнне | 1590 | ||||||
Смерць | 1646 | ||||||
Род | Кішкі | ||||||
Бацька | Станіслаў Кішка | ||||||
Маці | Альжбета Сапега | ||||||
Жонка |
Рэгіна Галоўчынская Алена Леснявольская |
||||||
Дзеці | Альжбета, Кацярына, Ганна Канстанцыя | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва |
Вучыўся ў Інгальштацкім універсітэце. Чашнік вялікі літоўскі (1632—1636), ваявода мсціслаўскі (1636—1639) і віцебскі з 1639. У 1638 стаў маршалкам Літоўскага Трыбунала. Быў прыхільнікам Радзівілаў.
Сын Станіслава Кішкі і Альжбеты з Сапегаў, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі. Меў братоў Мікалая, Януша, і Станіслава.
Быў двойчы жанаты. Першы раз ажаніўся з Рэгінай Галоўчынскай, дачкой менскага кашталяна Шчаснага Галоўчынскага і ўдавой Пятра Тышкевіча. Меў з ёй дачок Альжбету (жонка Тамаша Жыжэмскага), Кацярыну (жонка Якуба Керлы) і Ганну Канстанцыю (стала манашкай). Пасля смерці першай жонкі ўзяў другі шлюб з Кацярынай Жылінскай, дзяцей ад другога шлюбу не меў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.