From Wikipedia, the free encyclopedia
Кромань — возера ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Нёман, за 38 км на паўночны захад ад Стоўбцаў, у паўднёвай частцы Налібоцкай пушчы.
Кромань | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 135 м |
Даўжыня | 1,2 км |
Шырыня | 1,1 км |
Плошча | 0,92 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 5,49 км |
Найбольшая глыбіня | 26,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 13,2 м |
Басейн | |
Упадаюць | рака Блюшка, канал |
Выцякаюць | рака Кромань |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні 0,92 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі 5,49 км. Найбольшая глыбіня 26,5 м, сярэдняя 13,2 м.
Возера мае карставае паходжанне. Схілы катлавіны спадзістыя, парослыя лесам. Берагавая лінія слабазвілістая, на паўночным усходзе ўтварае невялікі заліў. Берагі абрывістыя, вышынёй 0,3—0,5 м. Літаральная зона вузкая. Дно пясчанае.
Возера ўздоўж берагоў зарастае (менш 10 % плошчы).
Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3,2 м. Упадаюць рака Блюшка і меліярацыйны канал, выцякае рака Кроманка.
Водзяцца шчупак, акунь, лешч, лінь, плотка, гусцяра, краснапёрка, ёрш і інш.
Назва возера паходзіць ад кельцкага crom – «круг», «акружнасць», cro – «закрытае месца». Возера авальнай формы і схаванае ад вачэй густымі лясамі.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.