From Wikipedia, the free encyclopedia
Класавая барацьба — гэта тэрмін, які выкарыстоўваецца для апісання антаганізму, які існуе ў грамадстве, выкліканага рознымі сацыяльна-эканамічнымі інтарэсамі і ўмовамі жыцця паміж прадстаўнікамі розных класаў. Гэты тэрмін найбольш яскрава выражаны ў філасофіі марксізму.
Канцэпцыя
Ідэалогіі
Інтэрнацыяналы
Асобы
Іншае
|
Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс у сваёй працы «Маніфест Камуністычнай партыі» сцвярджалі, што гісторыя ўсяго чалавецтва заснавана на барацьбе двух класаў — эксплуататараў і эксплуатаваных. У сучасным грамадстве Маркс і Энгельс таксама вылучаюць два класы — буржуазію і пралетарыят. У дадзеным выпадку дзяленне грамадства на класы абумоўлена стаўленнем класаў да сродкаў вытворчасці, дзе буржуазія валодае сродкамі вытворчасці, а пралетарыят не валодае. У выніку класавай барацьбы павінна адбыцца рэвалюцыя, якая вядзе да змены вытворчых адносін і становішчу класаў у грамадстве. Па палажэннях марксізму класавая барацьба спыняецца ў бескласавым грамадстве — камунізме.
Ідэі класавай барацьбы атрымалі развіццё ў марксізме-ленінізме. У працы Уладзіміра Леніна «Дзяржава і рэвалюцыя» адзначана, што антаганізм паміж класамі непазбежны ў капіталістычным грамадстве і павінен урэшце прывесці да ўстанаўлення дыктатуры аднаго з асноўных класаў, і адзінай альтэрнатывай дыктатуры пралетарыяту ён лічыў дыктатуру буржуазіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.