From Wikipedia, the free encyclopedia
Кацярына Анатольеўна Барысевіч (нар. 2 жніўня 1984, Старыя Дарогі, Мінская вобласць, БССР) — беларуская журналістка[1], палітычная зняволеная.
Кацярына Анатольеўна Барысевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 жніўня 1984 (40 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналістка |
Узнагароды |
Журналіст года (2020) Прэмія «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (2021) Міжнародная прэмія за свабоду прэсы (2021) «Свабодная прэса Усходняй Еўропы » (2021) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася ў Старых Дарогах[2]. Падчас навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце падпрацоўвала на «Новым радыё», потым на Першым Нацыянальным канале Беларускага радыё[2]. У 2007 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Тэлевізійная і радыёжурналістыка». У 2007 годзе працаўладкавалася на Еўрапейскае радыё для Беларусі, але яго давялося пакінуць у 2008 годзе, калі ў офісе радыёстанцыі ў Мінску быў праведзены ператрус і ўсе супрацоўнікі павінны былі эвакуірававацца ў Варшаву. Яна засталася ў Мінску і ўладкавалася на працу ў «Камсамольскую праўду ў Беларусі», дзе з большага асвятляла крымінальную хроніку[3]. Барысевіч працавала ў газеце да студзеня 2017 года, перш чым прыняла прапанову перайсці на сайт «TUT.BY»[3].
Яна працуе на сайце «TUT.BY». Напісала пра забойства Рамана Бандарэнкі ў 2020 годзе[4]. Была арыштавана 19 лістапада 2020 года ў Мінску[5].
Напісала пра забойства Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 года, паведаміўшы медыцынскую інфармацыю, што забіты быў абсалютна цвярозы, што абвергла словы Аляксандра Лукашэнкі і Наталлі Качанавай аб тым, што Бандарэнка быў п’яны[4]. За гэта была арыштавана 19 лістапада 2020 года ў Мінску, разам з журналісткай па крымінальнай справе быў затрыманы і ўрач Арцём Сарокін[5].
2 сакавіка 2021 года суд Маскоўскага раёна горада Мінска (суддзя — Святлана Бандарэнка) абвясціў прысуд: Кацярыну Барысевіч прызналі вінаватай у падбухторванні да выдавання медыцынскай таямніцы і прысудзілі 6 месяцаў калоніі, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь[6]. Урач Арцём Сарокін быў прызнаны вінаватым у выдаванні медыцынскай таямніцы журналістцы і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 1 год, а таксама пакараны штрафам у памеры 50 базавых велічыняў[6].
Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 20 красавіка 2021 года, задаволена не была[7].
24 лістапада 2020 года міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала яе вязнем сумлення па справе Бандарэнкі[5]. У гэты ж дзень сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, яна таксама была прызнана палітычнай зняволенай[8][9][10]. Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі сказаў, што ўлады змагаюцца не з праблемай, а са СМІ: «Яны думаюць, што калі прэса не будзе пісаць пра Бандарэнку, то людзі не даведаюцца пра гэта. Яны, вядома ж, усё пазнаюць, але СМІ ўсё адно трапляюць пад удар»[11].
16 снежня 2020 года шэфства над палітычнай зняволенай узяў Джэм Эздэмір, дэпутат Бундэстага[12].
У адкрытай заяве рэдакцыі «TUT.BY» ад 2 сакавіка 2021 года прыгавор Барысевіч быў названы незаконным і несправядлівым, «помстай ёй персанальна за яе працу і спробай аказаць ціск на „TUT.BY“ і іншыя незалежныя медыя», у той час як усе журналісты, рэдактары і супрацоўнікі сайта падпісаліся пад тым, каб Кацярына Барысевіч была неадкладна вызвалена[13]. З крытыкай судовага рашэння таксама выступілі прадстаўнікі Нямецкай асацыяцыі журналістаў , «Рэпарцёраў без межаў», Джэм Эздэмір[14]. Святлана Ціханоўская назвала судовыя рашэнні ў дачыненні да ўрача і журналісткі доказам таго, што «для рэжыму праўда стала крымінальна каральным злачынствам», туравала ёй і капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна[14]. Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама асудзіла турэмны прысуд у дачыненні да Кацярыны Барысевіч за яе працу[15].
Сярод іншых арганізацый, якія асудзілі зняволенне і прысуд Барысевіч, былі Еўрапейская федэрацыя журналістаў , Камітэт абароны журналістаў, Міжнародны інстытут прэсы[16][17][18]. Міс Беларусь, журналіст паводле адукацыі Вольга Хіжынкова пракаментавала прысуд: «Радуюся адносна „мяккаму“ прысуду для зусім невінаватых людзей. Што гэта не пяць, не дзесяць гадоў калоніі. Вось да чаго мы дажыліся»[19]. Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Тэрэза Рыбейру назвала прысуд Барысевіч чарговым ударам па свабодзе СМІ ў Беларусі[20].
19 мая 2021 года Кацярына Барысевіч выйшла на волю.
Беларускія праваабаронцы назвалі яе «Журналістам года» (2020) (разам з Дар’яй Чульцовай і Кацярынай Андрэевай)[21][22][23].
9 красавіка 2021 года стала лаўрэаткай прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (разам з Дар’яй Чульцовай і Кацярынай Андрэевай)[24].
14 ліпеня 2021 года стала лаўрэаткай Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы ад Камітэта абароны журналістаў (разам з Дар’яй Чульцовай, Кацярынаю Андрэеваю ды інш.)[25].
12 жніўня 2021 года была названая лаўрэткай Прэміі імя Герда Буцэрыўса «Вольная прэса Усходняй Еўропы »[26].
Выхоўвае дачку[27].
{{cite journal}}
: Праверце значэнне |issn=
(даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.