Касцёл Святога Роха (Грандзічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцёл Святога Роха — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Грандзічы (цяпер — у межах Гродна)[1], помнік архітэктуры неаготыкі.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Роха | |
---|---|
![]() | |
53°43′12″ пн. ш. 23°48′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Дэканат | Гродна-Усход |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Архітэктар | Вільгельм Аўгуставіч Срока |
Будаўніцтва | 1906—1910 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя

У XVIII стагоддзі пры дарозе з Гродна на Гожу, манахамі гродзенскага кармеліцкага кляштара была пабудавана драўляная капліца. Пасля скасавання кармеліцкага ордэна ў Гродне, з 1845 года капліца была далучана да фарнай парафіі.
Касцёл пад тытулам Святога Роха быў узведзены ў 1910 годзе паводле праекта архітэктара Вільгельма Срокі. У 1920-я гады ён атрымаў статус філіяльнага касцёла ад гродзенскай парафіі Святога Францішка Ксаверыя.
У 1961 годзе быў зачынены савецкімі ўладамі і прыстасаваны пад сховішча. Толькі ў 1990 годзе будынак быў вернуты католікам, і ў 1992 годзе скончана яго аднаўленне. У 1998 годзе Грандзічы вылучыліся ў самастойную парафію пад гістарычным тытулам Святога Роха.
З верасня 2002 года пробашчам парафіі з’яўляецца ксёндз Віктар Велівіс.
Архітэктура
Касцёл збудаваны ў неагатычным стылі. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём з 5-граннай апсідай і трансептам (далучаны ў 2002—2003 гадах пры перабудове капліцы ў касцёл). Галоўны фасад завершаны адносна невялікай вежай-званіцай. Касцёл накрыты сістэмай двухсхільных бляшаных з вальмамі дахаў.
Малітоўная зала раней была перакрыта спічастым скляпеннем. Цяпер залавы інтэр’ер перакрывае каробчатае падшыўное атынкаванае скляпенне. Галоўны алтар драўляны, створаны ў неагатычным стылі, прысвечаны Маці Божай. Левая алтарная кампазіцыя тытульная, прысвечаная Святому Роху, правая — Маці Божай Фацімскай. Над уваходам знаходзіцца балкон хораў, які абапіраецца на магутную арку[2][3].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.