Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцё́л Найсвяце́йшай Тро́йцы — каталіцкі храм у Лыскаве Пружанскага раёна[2], збудаваны ў XVIII стагоддзі. Помнік архітэктуры позняга барока.
Славутасць | |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы | |
---|---|
52°51′21″ пн. ш. 24°36′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Лыскава |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | позняе барока |
Заснавальнік | ордэн місіянераў |
Дата заснавання | 1763 |
Будаўніцтва | 1763—1785 гады |
Асноўныя даты | |
1763—1785 — збудаваны |
|
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | рэстаўруецца[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1527 годзе ваявода віцебскі і староста жмудскі Мацей Клочка заснаваў у Лыскаве драўляны касцёл[3], перададзены Янам Быхаўцам у 1751 годзе манахам-місіянерам. У 1763—1785 гг. яны збудавалі на гэтым месцы мураваны Троіцкі касцёл у стылі віленскага барока. У 1818 да яго прыбудавана вежа. У 1841 касцёл стаў парафіяльным.
У 1866 ў сувязі з падзеямі паўстання 1863 года перабудаваны ў праваслаўную царкву і набыў рысы класіцызму (архітэктар Ф. Афанасьеў). 22 ліпеня 1880 ад маланкі згарэў гонтавы дах, засталася толькі мураваная частка[4]. У 1883—84 гг. архітэктар П. І. Залатароў правёў рэстаўрацыю: зрабіў новыя скляпенні, замяніў кроквенныя канструкцыі даху і пакрыццё.
У 1921, за польскім часам, касцёл вернуты каталікам.
У 50-я гады XX стагоддзя моцна разбураны. У 1960 афіцыйна зачынены, царкоўнае начынне перавезена ў ружанскі касцёл[5].
Ля касцёла знаходзіцца магіла польскага паэта і драматурга Францішка Карпінскага.
Стылістыка, час збудавання і рэгіён дазваляюць меркаваць, што ва ўзвядзенні касцёла прыняў удзел прыдворны архітэктар А. Сапегі Ян Самуэль Бекер, майстар барочнага класіцызму.
Будынак касцёла складаецца з высокага прамавугольнага нефа, алтарнай апсіды і бакавых капліц, перакрытых крыжовымі скляпеннямі, амаль квадратных у плане. Бакавыя крылы трансепта і сакрысцій маюць крыжовыя скляпенні.
Вежа на галоўным фасадзе чатырох'ярусная; не мае ў плане ніводнай прамой лініі; магутнымі падугамі адыходзіць ад фасаднай сцяны. Куты вежы ўмацаваныя слаістымі пілястрамі ў спалучэнні з паўкалонамі і падпорнымі элементамі ў выглядзе валют. Антаблемент падзяляе яе на высокую ніжнюю частку і верхнія ярусы тэлескапічнай будовы.
Над уваходам у храм размешчаныя вузкія арганныя хоры. Асноўнае памяшканне касцёла зальнае. Інтэр'ер аформлены пілястрамі іанічнага і кампазіцыйнага ордара, паміж якімі невялікія аркі, над якімі прамавугольныя вокны. Калоны размаляваныя пад мармур. У інтэр'еры паўночнай капліцы ўцалелі фрагменты манахромнага роспісу ў тэхніцы грызайль.
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000621 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.