From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўства Валенсія (катал.: Regne de València, ісп.: Reino de Valencia) — адна са складовых частак арагонскай кароны, а пасля арагонска-кастыльскай уніі канца XV стагоддзя — іспанскай манархіі. Цэнтр — горад Валенсія.
Гістарычная дзяржава | |||||
Каралеўства Валенсія | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
1238 — 29 чэрвеня 1707
|
|||||
Сталіца | |||||
Мова(ы) | сярэдневяковая арагонская мова[d] і Old Catalan[d] | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралеўства Валенсія было створана на тэрыторыі былой тайфы Валенсія каралём Арагона Хаймэ I, які адваяваў горад Валенсію ў арабаў падчас Рэканкісты 9 кастрычніка 1238 года.
На працягу XIII стагоддзя тэрыторыя каралеўства расла па меры арагонскіх заваяванняў і памежных дагавораў з Кастыліяй.
Пры іспанскіх Габсбургах каралеўства захоўвалася як юрыдычна самастойная адзінка, існавала пасада віцэ-караля Валенсіі. Да пачатку XVII стагоддзя на тэрыторыі каралеўства захоўвалася значнае насельніцтва арабскага паходжання, выгнанае пры Філіпе III.
Каралеўства Валенсія разам з шэрагам іншых самастойных адзінак іспанскай кароны было скасавана першым каралём Іспаніі з дынастыі Бурбонаў Філіпам V у 1707 годзе.
У наш час тэрыторыя былога каралеўства Валенсія прыкладна адпавядае межам аўтаномнай супольнасці Валенсія.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.