вучоны, фармаколаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстанцін Станіслававіч Шаду́рскі[1] (руск.: Шадурский Константин Станиславович; 31 сакавіка 1912 — 12 студзеня 1983) — вучоны ў галіне фармакалогіі, доктар медыцынскіх навук (1948), прафесар (1948).
Канстанцін Станіслававіч Шадурскі | |
---|---|
руск.: Константин Станиславович Шадурский | |
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 1983 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фармакалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1948) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Мікалай Васілевіч Вяршынін |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў горадзе Каінск Томскай губерні[2]. У 1929 годзе скончыў сярэднюю школу, у 1933 годзе — Томскі медыцынскі інстытут і застаўся ў аспірантуры на кафедры фармакалогіі, дзе ў 1936—1939 гг. займаў пасаду асістэнта кафедры. У 1937 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Токсикология сибирской синтетической l-камфоры, борнеола и изоборнеола»[2]. У 1939—1941 гг. дацэнт кафедры фармакалогіі і адначасова дацэнт кафедры ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі па цыклу ваеннай таксікалогіі[2] Томскага медыцынскага інстытута.
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе К. С. Шадурскі у Чырвонай Арміі, камандзір санітарнага ўзвода 215-а медыка-санітарнага батальёна (16-я стралковая дывізія, 19-я армія, Заходні фронт[3]). Трапіў у палон. Уцёк з палону і ў 1942—1944 гг. узначальваў медыка-санітарную службу асобнага партызанскага атрада «Баявы» НКУС БССР, які дзейнічаў на тэрыторыі Расонскага раёна.
З 1944 года К. С. Шадурскі ў Мінскім медыцынскім інстытуце, дацэнт кафедры фармакалогіі. У 1945—1952 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай фармакалогіі Яраслаўскага медыцынскага інстытута і адначасова ў 1950—1952 гг. намеснік дырэктара інстытута па навукова-вучэбнай рабоце. У 1947 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1952—1953 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай фармакалогіі 1-а Маскоўскага медыцынскага інстытута. У 1953—1963 гг. К. С. Шадурскі зноў у Мінскім медыцынскім інстытуце — загадчык кафедры фармакалогіі і адначасова ў 1954—1957 намеснік дырэктар інстытута па навукова-вучэбнай рабоце, у 1960—1962 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1959—1963 гг. навуковы кіраўнік і кансультант спецыяльнай лабараторыі Міністэрства аховы здароўя БССР[2]. У 1963—1983 гг. займаў пасаду навуковага кансультанта, кансультанта аддзела радыяцыйнай фармакалогіі Навукова-даследчага інстытута медыцынскай радыялогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР у Обнінску і адначасова ў 1973—1975 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў[2].
Памёр і пахаваны ў горадзе Обнінску Калужскай вобласці.
К. С. Шадурскаму належаць навуковыя працы па распрацоўцы, даследаванні і ўкараненні ў практыку новых лекавых сродкаў лячэння глаўкомы, гіпертанічнай хваробы. Займаўся пытаннямі дзіцячай фармакалагічнай тэрапіі, прамысловай і сельскагаспадарчай таксікалогіі і інш. Аўтар патэнтаў «Спазмолитическое средство „феникаберан“» і «Антигистаминное средство „димебон“»[4], больш за 300[2] навуковых прац, у тым ліку манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 16 доктарскіх і 98 кандыдацкіх дысертацый[2].
Займаўся падрыхтоўкай і быў удзельнікам 5 рэспубліканскіх навуковых з’ездаў і больш за 10 канферэнцый. У 1961 годзе ўзначальваў дэлегацыю БССР на канферэнцыі ААН па прыняццю канвенцыі па наркотыкам у Нью-Ёрку[2]. У 1953—1963 гг. быў старшынёй Беларускага навуковага таварыства фармаколагаў. Таксама быў старшынёй Таварыства культурных сувязей БССР з іншымі краінамі, членам вучонага савета Каўнаскага медыцынскага інстытута, членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Здравоохранение Белоруссии», «Фармакология и токсикология», сурэдактарам аддзела «Фармакология» Вялікай медыцынскай энцыклапедыі, членам Фармакалагічнага камітэта Міністэрства аховы здароўя СССР.
Абіраўся дэпутатам Яраслаўскага і Мінскага гарадскіх Саветаў дэпутатаў. У 1963—1970 гг. быў членам Обнінскага гарадскога камітэта КПСС.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.