Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстанцін Георгіевіч Паустоўскі (руск.: Константи́н Гео́ргиевич Паусто́вский; 31 мая 1892, Масква — 14 ліпеня 1968, Масква) — рускі пісьменнік.
Канстанцін Георгіевіч Паустоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 (31) мая 1892[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 ліпеня 1968[3][4][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, дзіцячы пісьменнік, драматург, публіцыст, навэліст |
Гады творчасці | з 1912 |
Жанр | раман, аповесць[d], апавяданне, п’еса, казка і нарыс |
Мова твораў | руская |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Імператарскім універсітэце Святога Уладзіміра ў Кіеве (1911—1913) і Маскоўскім (1914) універсітэтах. Пасля 1917 года супрацоўнічаў у газетах, «Окнах РОСТА», ТАСС. Падарожнічаў па краіне, быў на Беларусі. Друкаваўся з 1912 года. Першы раман «Рамантыкі» (1916—1923, апублікаваны ў 1935). У ранніх творах (зборнікі апавяданняў і нарысаў «Марскія эскізы», 1925; «Сустрэчныя караблі», 1928; раман «Зіхатлівыя воблакі», 1929) востры дынамічны сюжэт, героі — летуценнікі, якія прагнуць рамантычных прыгод. Аповесці «Кара-Бугаз» (1932), «Калхіда» (1934) пра этычныя праблемы пераўтварэння навакольнага асяроддзя. Карціны расійскай прыроды ў аповесці «Мяшчорская старана» (1939), апавяданнях (зборнік «Летнія дні», 1937). У аўтабіяграфічнай эпапеі «Аповесць пра жыццё» (частка 1-6, 1945—1963) шмат раздзелаў прысвечана Беларусі («Карчма на Брагінцы», «Мястэчка Кобрын», «У балотных лясах», «Гнілая зіма» і інш.). аўтар нататак пра пісьменніцкую працу «Залатая ружа» (1955), гістарычных аповесцей «Лёс Шарля Лансевіля» (1933), «Паўночная аповесць» (1938), біяграфічных аповесцей пра людзей мастацтва «Ісак Левітан» (1937), «Тарас Шаўчэнка» (1939), п’ес «Паручнік Лермантаў» (1941), «Наш сучаснік (Пушкін)» (1949), кніг гісторыка-біяграфічных нарысаў «Блізкія і далёкія» (1967), успамінаў, казак, кінасцэнарыяў.
Прозе Паустоўскага ўласцівы лірызм, эмацыянальнасць, рамантычнае ўспрыняцце жыцця, паэтычнасць мовы. П’еса «Пярсцёнак» пастаўлена Брэсцкім тэатрам драмы ў 1976 годзе. Асобныя творы на беларускую мову пераклалі Янка Брыль, Алесь Кучар, Алесь Марціновіч, Леў Салавей і іншыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.