Камісія па вывучэнні Заходняй Беларусі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Камі́сія па вывучэ́нні Захо́дняй Белару́сі існавала ў 1926—1936 гадах. Утворана пры прэзідыуме Інстытута беларускай культуры, з 1929 — пры прэзідыуме Беларускай АН у Менску. Неаднаразова мяняла назву і статус, некаторы час была аддзелам ЦК КП(б)Б. У 1936 годзе пераўтворана ў Секцыю па вывучэнні Заходняй Беларусі пры Інстытуце гісторыі АН БССР. Даследавала гісторыю рэвалюцыйнага руху, сацыяльнае жыццё насельніцтва Заходняй Беларусі, яе эканоміку, культуру, прыроду. З 1933 года кола даследаванняў звузілася, вывучаліся выключна праблемы палітычнага і эканамічнага жыцця Заходняй Беларусі і Польшчы.

Камісію ўзначальвалі: М. С. Арэхва (1931—1932), П. В. Мятла (1932—1933), Я. С. Бабровіч (1933), Л. М. Янкоўская (1934—1936), М. Л. Рубінштэйн (1936).

Выдавала Інфармацыйны бюлетэнь (1931—1936).

Асноўныя выданні

Thumb
П. Гарбацэвіч «Полёнізацыя Заходняй Беларусі». 1932
  • «Інтэрпеляцыі беларускіх паслоў у польскі сойм, 1922—1926 гг.» (1927);
  • Д. Боген «Заходняя Беларусь пад крывавым бізуном польскіх акупантаў» (1931);
  • П. Гарбацэвіч «Паланізацыя Заходняй Беларусі» (1932);
  • Г. Гарэцкі «Межы Заходняй Беларусі ў Польшчы» (1928);
  • А. Кайгарадаў «Клімат Заходняй Беларусі» (1932);
  • А. Сталевіч «Заходняя Беларусь — калонія Польшчы» (1930);
  • Б. Тарашкевіч «Заходняя Беларусь — плацдарм імперыялістычнай інтэрвенцыі» (1931);
  • Я. Шнэйдэр «Нарыс размяшчэння прамысловасці Заходняй Беларусі» (1936) і інш.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.