Віктар Аляксандравіч Астрога (нар. 4 чэрвеня 1967, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2018), прафесар.
Віктар Аляксандравіч Астрога | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1967 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2018) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя», 1989; аспірантура, спецыяльнасць «Усеагульная і айчынная гісторыя», 1996).
Працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (1995—2002), Дзяржаўным камітэце пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, Цэнтры пагранічных даследаванняў (2001—2005), Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002—2004), Мінскай цэнтральнай мытні. Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (факультэт міжнародных адносін, загадчык кафедры мытнай справы).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя мытнай справы; гісторыя пагранічнай службы; мытнае права; гістарыяграфія.
Узнагароды
Нагрудныя знакі «Выдатнік памежных войскаў» II ступені (2005), «Дзяржаўная мытная служба Беларусі. 15 год» (2006) і інш.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.