Remove ads
дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Сямёнавіч Арэхва (11 (24) лістапада 1902, в. Баруны, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць — 16 ліпеня 1990, Мінск) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, гісторык. Заслужаны работнік культуры БССР (1981).
Мікалай Сямёнавіч Арэхва | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лістапада 1902 ці 11 (24) лістапада 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 ліпеня 1990 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітык, гісторык |
Месца працы | |
Партыя | |
Узнагароды |
Удзельнік грамадзянскай (ваяваў супраць войск Юдзеніча) і польска-савецкай войнаў. У пачатку 1920-х — сакратар Наўгародскага павятовага і губернскага камітэтаў РКСМ. З верасня 1923 года ў апараце ЦК РКСМ. У 1924 годзе — старшыня Часовага Беларускага Бюро ЦК РКСМ, абраны першым сакратаром ЦК КСМБ. Член ЦВК БССР (1924). Са студзеня 1925 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі: сакратар Віленскага акруговага камітэта, член ЦК КПЗБ. У сакавіку 1926 года арыштаваны польскай дэфензівай. 5 гадоў знаходзіўся ў турмах Польшчы. У 1934—1935 гадах узначальваў Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ. З мая 1935 года — член Бюро, з ліпеня 1936 года — прадстаўнік ЦК КПЗБ пры арганізацыйным апараце ЦК Кампартыі Польшчы ў Празе.
Са снежня 1939 года жыў у СССР. Падчас Другой сусветнай вайны ў Войску Польскім. З 1945 у апараце Міністэрства грамадскай бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі. З 1956 года ў Мінску, у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у якім працаваў старшым навуковым супрацоўнікам да 1984.
Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі рэвалюцыйнага нацыянальна-вызваленчага руху, Камуністычнай партыі і камсамола. Адзін з аўтараў калектыўнай працы «Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)» (Мн., 1966), складальнік і рэдактар зборнікаў дакументаў і матэрыялаў «Барацьба працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз’яднанне з БССР» (т. 1—2, Мн., 1962—1972), зборнікаў успамінаў «У суровыя гады падполля» (Мн., 1958), «Гады выпрабаванняў і мужнасці» (Мн., 1973)[1] і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.