Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Засцерага́льнае ўзбрае́нне — частка агульнага ўзбраення воінаў, баявое пакрыццё, прызначанае для аховы розных частак цела ад наступальнай зброі праціўніка.
Засцерагальнае ўзбраенне падзяляецца на асабістае (ношанае на сабе або з сабою) і калектыўнае (шчыт гарматы, кулямёта, браня танка ці лятальнага апарата і інш.).
Найбольш распаўсюджаны ў наш час матэрыял выканання — сталь, гістарычна — жалеза, іншыя металы, драўніна, скура, тканіна, шнур, камбінацыі розных матэрыялаў. З 20 ст. ва ўжытак уваходзяць сінтэтычныя матэрыялы («нейлон», «кеўлар», «лексан», шклопластык або вугляпластык і інш.), адмысловыя гатункі керамікі.
Да распаўсюджання агнястрэльнай зброі засцерагальнае ўзбраенне было прыстасавана, галоўным чынам, для абароны спачатку ад кідальнай (~2000 — ~500 да н.э.), потым і ад халоднай зброі. У склад такіх сродкаў абароны ўваходзілі галаўныя ўборы, тулаўныя даспехі, розныя дэталі, шчыты. Засцерагальнае ўзбраенне існавала і для баявых жывёл (коней, сланоў).
З развіццём агнястрэльнай зброі (18 ст.) цяжкія засцерагальныя сродкі зніклі, перад 19 ст. выкарыстоўвалася толькі лёгкія сродкі абароны (каска, кіраса і інш.), а на працягу 19 ст. і тыя сталі пераважна дэкаратыўнымі і рэдкаўжыванымі.
У час 1-й сусветнай вайны засцерагальнае ўзбраенне вярнулася ў практыку ў выглядзе стальных касак і шлемаў, калектыўнага засцерагальнага ўзбраення.
У сярэдзіне 20 ст. замест чыста пасіўнага з'яўляецца актыўнае калектыўнае засцерагальнае ўзбраенне, таксама вяртаюцца элементы індывідуальнага засцерагальнага ўзбраення ў выглядзе нагруднікаў, пілоцкіх паўдаспехаў, бронекамізэлек, процівыбуховых касцюмаў і інш.
Галаўныя ўборы: шалом, шышак, ерыхонка, вялікі шлем, бацынет, прылбіца, куячная шапка, салад (салада), місюрка, бургіньёт, марыён, кабасет.
Тулаўныя даспехі: панцыр, «браня», латы, лускаваты даспех, пласцінавы даспех, кальчуга, зярцала, бехцер (бахце́рац), байдана, паўдаспех.
Дэталі: нагруднік, барміца, галіцы, рукавіцы, наручы, карвашы, понажы.
Шчыты: рандаш, павеза.
Галаўныя ўборы: каска, шлем, «сфера».
Тулаўныя даспехі: бронекамізэлька, процівыбуховы касцюм.
Дэталі:…
Шчыты:…
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.