адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Жарабко́віцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Жарабковічы.
Жарабковіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ляхавіцкі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Жарабковічы |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 3 ліпеня 1972 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Старшыня | Аляксандр Іванавіч Трыбухоўскі |
Афіцыйная мова | беларуская |
Насельніцтва (2019) | 2 268 |
Нацыянальны склад |
беларусы — 95,7 %, рускія — 1,69 %, палякі — 1,30 %, украінцы — 1,01 %, армяне — 0,30 % |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Падлескага сельсавета[1], які 3 ліпеня 1972 года перайменаваны ў Жарабковіцкі сельсавет[2]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Засценак-Зубелевічы (аб’яднана з вёскай Зубелевічы)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў[4]. 15 снежня 1980 года ў склад сельсавета з Навасёлкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Валасачы, Дамашы, Пірштукі, Сваятычы і Трабавічы)[5]. 6 красавіка 1981 года ў склад адноўленага Падлескага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Зубелевічы, Падлессе, Патапавічы, Рамашкі, Свісткоўшчына, Улазавічы, Шавялі)[6]. 2 ліпеня 2008 года скасавана вёска Астрэйкі[7]. 20 снежня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падлескага сельсавета (аграгарадок Падлессе, вёскі Зубелевічы, Патапавічы, Рамашкі, Свісткоўшчына, Улазавічы, Шавялі)[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1689 чалавек[9], з іх 92,1 % — беларусы, 3,4 % — палякі, 2,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 2268 чалавек[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.