адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Навасёлкі.
Навасёлкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ляхавіцкі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Навасёлкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 830 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1633 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сваятыцкага сельсавета[1]. У 1964 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Ляхавіцкага гарсавета перададзена вёска Вялікая Лотва[2]. 14 красавіка 1971 года вёска Вошкаўцы перайменавана ва Ураджайную[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 22 населеныя пункты[4]. 15 снежня 1980 года ў склад Жарабковіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Валасачы, Дамашы, Пірштукі, Сваятычы і Трабавічы)[5]. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Федзюкоўскага сельсавета перададзена вёска Адахаўшчына[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2617 чалавек[7], з іх 91,9 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 2,5 % — палякі, 1,1 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1830 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.