Remove ads
артыстка балета From Wikipedia, the free encyclopedia
Жанна Віктараўна Лебедзева (8 жніўня 1965, Светлагорск) — артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (2001).
Скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1983 годзе (клас К. Малышавай).
З 1983 года артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. Выконвала вядучыя партыі ў балетах сучаснага, у тым ліку нацыянальнага, а таксама класічнага рэпертуару. Яе мастацтва больш поўна выявілася ў спектаклях, пастаўленых В. Елізар’евым.
Найбольш блізкія індывідуальнасці Лебедзевай партыі лірычнага плана, аснову якіх складала сучасная харэаграфічная лексіка. Сярод іх: Рагнеда («Страсці» А. Мдывані), Раўнівая жонка («Кругаверць» А. Залётнева), Маша, Адэта, Блакітная птушка, Дзяўчына («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Серэнада » на музыку П. Чайкоўскага), Джульета («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Фрыгія («Спартак » А. Хачатурана), Дзева-выбранніца, Нявеста («Вясна свяшчэнная », «Пацалунак феі» І. Стравінскага), Каханая («Карміна Бурана » на музыку К. Орфа), Кармэн («Кармэн-сюіта » Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Дзяўчына («Балеро » на музыку М. Равеля), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова), Медора і Гюльнара («Карсар » А. Адана), Марыя («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева і «Прывал кавалерыі» І. Армсгеймера ), Вакханка («Вальпургіева ноч» з оперы «Фаўст» Ш. Гуно), Іпаліта («Сон у летнюю ноч» на музыку Ф. Мендэльсона), мазурка («Шапеніяна » на музыку Ф. Шапена), Радысачка («Чыпаліна » К. Хачатурана).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.