Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэр Дуглас Моўсан (англ.: Sir Douglas Mawson; 5 мая 1882, Брэдфард, Ёркшыр, Вялікабрытанія — 14 кастрычніка 1958, Адэлаіда, Аўстралія) — аўстралійскі геолаг, падарожнік, даследчык Антарктыкі, аўтар прац па геалогіі і гляцыялогіі. Удзельнік трох антарктычных экспедыцый. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1923).
Дуглас Моўсан | |
---|---|
англ.: Sir Douglas Mawson | |
Дата нараджэння | 5 мая 1882[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 1958[2][1][…] (76 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Francisca Adriana Mawson[d] |
Дзеці | Patricia M. Mawson[d][4] |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, геолаг, кінарэжысёр |
Навуковая сфера | геолаг, даследчык Антарктыды |
Месца працы | |
Навуковая ступень | бакалаўр навук[d] і доктар навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Edgeworth David[d] |
Вядомы як | адзін з першых, хто ўзышоў на Эрэбус і пабываў на Паўднёвым магнітным полюсе |
Член у | |
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Сіднейскі ўніверсітэт. З 1905 года выкладаў ва ўніверсітэце Адэлаіды, дзе ў 1920—1954 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай геалогіі.
У 1907—1909 гг. прымаў удзел у экспедыцыі Э. Шэклтана, якая дасягнула Паўднёвага магнітнага полюса. У 1911—1914 гг. кіраваў Аўстралійскай антарктычнай экспедыцыяй на шхуне «Аўрора». У 1929—1931 гг. кіраваў Брытана-Аўстралійска-Новазеландскай антарктычнай экспедыцыяй на караблі «Дыскаверы».
У гонар Д. Моўсана названы шэраг геаграфічных аб’ектаў: паўвостраў Моўсана, бераг Моўсана, мора Моўсана, аўстралійская антарктычная станцыя і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.