беларускі археолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяні́с Уладзі́міравіч Дук (нар. 29 мая 1977, Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, археолаг, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар. Спецыяліст па гісторыі і археалогіі Полацка і Полацкай зямлі ў IX–XVIII ст. Рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова (з 2017), член Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь (з 2021).
Дзяніс Уладзіміравіч Дук | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 мая 1977 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, археолаг, функцыянер |
Навуковая сфера | гісторыя і археалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Георгій Васілевіч Штыхаў |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
У 1999 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя» і застаўся працаваць ва ўніверсітэце на кафедры гісторыі і сацыялогіі.
Навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Там жа ў 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Матэрыяльная культура насельніцтва Полацка XVI—XVIII стст.: па выніках археалагічнага вывучэння».
У 2005—2013 гадах — загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2011 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Полацк IX—XVIII стст.: узнікненне, фарміраванне і развіццё».
З 2013 года — прарэктар па вучэбнай рабоце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
28 верасня 2017 года Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Дука рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.
З 2021 года — член Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь[1]. У сакавіку 2023 года Дук і іншыя сябры беларускага ЦВК патрапілі ў санкцыйны спіс ЗША[2].
Аўтар больш за 100 навуковых і навукова-метадычных публікацый, 2 вучэбных дапаможнікаў і 3 манаграфій. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў.
Ажыццяўляе археалагічнае даследаванне Полацка і тэрыторыі былой Полацкай зямлі. Правёў раскопкі на старажытным селішчы ў Асвеі Верхнядзвінскага раёна, гарадзішчы каля вёскі Глаты Расонскага раёна, могільніках каля вёсак Туржэц і Гарадзішча Полацкага раёна; даследаваў пахавальны склеп Павалішыных у вёсцы Янкавічы Расонскага раёна. Ініцыятар зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пастаянна дзеючай археалагічнай экспедыцыі ў Полацку (2008—2015 гг.). У выніку ягоных археалагічных даследаванняў былі адкрыты і ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь унікальныя у еўрапейскім маштабе помнікі археалогіі Полацка — старажытныя пасады.
У лістападзе 2022 года выступіў на прапагандысцкім тэлеканале рэжыму Лукашэнкі Беларусь 4. Падтрымаў прапанову пазбаўляць грамадзянства палітычных уцекачоў і дэмакратычную апазіцыю ў эміграцыі, назваўшы іх «беглымі»[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.