Джозеф Ланкастэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джозеф Ланкастэр (25 лістапада 1778 — 23 кастрычніка 1838) — англійскі педагог, наватар народнай адукацыі.
Джозеф Ланкастэр | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лістапада 1778[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 1838 (59 гадоў) ці 24 кастрычніка 1838[3] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | настаўнік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Лондане ў сям'і крамніка. Па веравызнанні быў квакерам. Займаўся бясплатным навучаннем бедных дзяцей, заснаваўшы першую такую школу ў 1798 годзе, і выпрацаваў арыгінальную школьную сістэму, якая атрымала шырокае распаўсюджванне. Пры садзейнічанні Корстана і Фокса, заснавальнікаў British and foreign Society for education, заснаваў у 1808 годзе сваю першую нармальную школу, а ў 1818 годзе — першую школу, якая рыхтавала настаўнікаў для школаў яго сістэмы.
У 1811 годзе было ўжо 95 школаў Ланкастэрскай сістэмы, у якіх вучыліся 30000 вучняў. Яго спроба ўжываць сваю сістэму ў вышэйшай адукацыі пацярпела няўдачу; ён эміграваў у Амерыку, з 1828 года жыў у Канадзе, затым арганізаваў навучальную справу ў Калумбіі (1820-1829). Памёр у Нью-Ёрку ад траўмаў, атрыманых пасля траплення пад экіпаж.
Педагагічная сістэма Ланкастэра апісана ім у двух кнігах: «Improvement in Education» (Лондан, 1805) і «The British System of Education» (1810). Вядомы тым, што выступаў катэгарычна супраць «прамых» цялесных пакаранняў, замест гэтага звязваючы вінаватых вучняў у мяшках і падвешваючы іх над падлогай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.