Галіна Гаўрыілаўна Голубева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галіна Гаўрыілаўна Голубева (нар. 6 красавіка 1939, г. Віцебск) — беларускі архітэктар.
Галіна Гаўрыілаўна Голубева | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 красавіка 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. У 1962—1972 гадах працавала ў Запаляр’і на аб’ектах ВМФ СССР: у 1962—1964 гадах старэйшы архітэктар Упраўлення галоўнага архітэктара г. Северадзвінска Архангельскай вобласці, у 1964—1965 гадах старэйшы інжынер БМУ УНР-200 г. Севераморска Мурманскай вобласці, у 1966 годзе старэйшы інжынер ПАР Прадпрыемства № 3 г. Северадзвінска, у пас. Граміха, у 1966—1967 гадах старэйшы архітэктар ДПІ «Ленпрамбудпраект» у Ленінградзе, у 1968—1970 гадах інжынер групы ПАР у/ч 21197 Мурманскай вобласці, у 1970—1971 гадах нармоўшчык БМУ-429 у/ч 02168 Мурманскай вобласці, у 1971 годзе старэйшы інжынер 2-га аддзела у/ч 93314 Мурманскай вобласці, з 1972 года старэйшы архітэктар, з 1976 года кіраўнік групы, у 1979—1994 гадах галоўны архітэктар праектаў ў інстытуце «Белдзяржпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы: у аўтарскім калектыве «Ленпрамбудпраект» металургічныя комплексы ў Індыі і Егіпце; тыпавыя праекты базавай серыі 89 — цагляныя жылыя дамы (1986), блок-секцыі і інтэрнаты; серыі 88 — жылыя дамы і інтэрнаты з сілікатабетонных блокаў (1972—1977); серыі 181 — з апорнымі сценамі з сілікатнай цэглы і вонкавымі навяснымі панэлямі (1986); тыпавыя праекты новай серыі буйнапанэльных будынкаў з шырокім крокам папярочных сцен з сілікатабетонных канструкцый (1987); комплексная серыя 1-4 павярховых жылых дамоў і грамадскіх будынкаў для будаўніцтва ў Магілёўскай вобласці; наменклатура буйнапанэльных жылых дамоў для канвеернай лініі Гродзенскага КБМ; 12-ці павярховыя жылыя дамы з убудаванымі памяшканнямі ў Магілёве і Мінску; жылыя дамы з кватэрамі палепшанай планіроўкі і ўбудавана-прыбудаванымі памяшканнямі сацкультбыту па вул. Горкага ў г. Бабруйску; аддзяленне сувязі з Ашчадбанкам у г. Краснадар; школа на 720 навучэнцаў у г. Мінску па вул. Рафіева — Любімава; забудова мікрараёна ў жылым раёне «Тарон-4» у г. Кіравакан Армянскай ССР; комплекс будынкаў: аддзяленне сувязі, АТС, ЖЭК, пассавет, аддзяленне міліцыі, Ашчадбанк у г. Чайкоўскі Пермскай вобласці (Расія); катэджы ў Беларусі і інш.
Узнагароды
Узнагароджана медалём ВДНГ СССР, прэміямі пераможцаў рэспубліканскіх і гарадскіх конкурсаў па распрацоўцы перспектыўных праектаў.
Літаратура
- Голубева Галина Гаврииловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Голубева Галина Гаврииловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.