Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Віцебску.
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (ВДУ) | |
---|---|
Дэвіз | Docendo discimus |
Заснаваны | 21 лістапада 1910[1] |
Рэктар | Валянціна Васілеўна Багатырова[2] |
Краіна | |
Сайт | vsu.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1910 годзе ў Віцебску быў заснаваны настаўніцкі інстытут, якія рыхтаваў настаўнікаў для сярэдняй школы. У 1918 годзе ён быў ператвораны ў педагагічны інстытут. У пачатку 1920-х гадоў некалькі разоў мяняў назву і рэарганізовываўся, а ў 1924 годзе быў аб’яднаны з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. У 1930 годзе быў узноўлены ў выглядзе індустрыяльна-педагагічнага інстытута, з 1933 года стаў называцца Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытутам. У 1934 годзе інстытуту было прысвоена імя С. М. Кірава. У 1935 годзе ў яго складзе быў створаны настаўніцкі інстытут.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны карпусы інстытута былі разбураныя, а многія выкладчыкі і студэнты загінулі на фронце ці ў партызанскім руху. Нягледзячы на гэта, заняткі ў інстытуце зноў пачаліся ўжо ў 1944 годзе. Пасля вайны праца інстытута была адноўлена да пачатку 1950-х гг. У гэты час, аднак, былі ліквідаваныя настаўніцкі інстытут і філалагічны факультэт, а гістарычны факультэт інстытута быў пераведзены ў Магілёў. У 1960—1970 гг. інстытут актыўна развіваўся, адкрываліся новыя факультэты і павялічваўся прыём студэнтаў.
У 1995 годзе ВДПІ імя С. М. Кірава быў ператвораны ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1998 годзе ўніверсітэту было прысвоена імя свайго вядомага выпускніка П. М. Машэрава.
Універсітэт мае навукова-даследчую лабараторыю па біялогіі Беларускага Паазер’я, батанічны сад, рэдакцыйна-выдавецкі аддзел, музей гісторыі ўніверсітэта, мемарыяльны музей П. М. Машэрава, музеі — літаратурны, біялагічны, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. З 1996 года выдаюцца часопіс «Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта», з 2002 года — «Вучоныя запіскі» УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», газета «Мы і час».
У 1990-х гадах студэнты факультэтаў беларускай філалогіі і гісторыі, а таксама рускай філалогіі мелі магчымасць вывучаць польскую мову ў факультатыўных групах. Дзякуючы патрымцы Польскага інстытута ў Мінску, універсітэт падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з Універсітэтам у Беластоку[4].
ВНУ абвінавачваецца ў выключэнні студэнтаў з-за палітычных прычын. Паводле рапарту польскага Фонду Свабода і Дэмакратыя і паводле беларускага Камітэту «Салідарнасць», Аркадзь Русецкі, рэктар універсітэта, выключыў 2-х студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[5][6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.