Васіль Кузьміч Касцючэнка
мастак-жывапісец From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Кузьміч Касцючэнка (25 лютага 1953, в. Васільеўка, Добрушскі раён) — беларускі мастак-жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2021).
Васіль Кузьміч Касцючэнка | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 25 лютага 1953 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Алег Васілевіч Касцючэнка |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | тэматычная карціна, партрэт, пейзаж |
Вучоба | |
Уплыў на | Дзяніс Барсукоў |
Узнагароды | |
Сайт | kostiuchenko.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Нарадзіўся 25 лютага 1953 года ў в. Васільеўка Добрушскага раёна.
У 1974 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.
З 1976 годзе пачаў удзельнічаць у мастацкіх выставах.
З 1987 па 2000 гады выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава.
У 1998 годзе быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Валагодскай карціннай галерэі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава.
Персанальныя выстаўкі
- 2006 — Galleri Kretsen, Швецыя
- 2006 — персанальная выстаўка, галерэя Балтыйскага Арт-мастацтва, Вільнюс
- 2006 — галерэя «Тызенгауз», Гродна
- 2008 — «Імёны», ЦДМ, Масква
- 2009 — «Цеплыня колеру», Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск[1]
- 2011 — «Знак вады», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[2]
- 2014 — «Зямляне», персанальная выстава, Палац мастацтва, Мінск[3]
- 2015 — «Каляровыя аповеды», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[4]
- «Каляровыя аповеды»
- Васіль Касцючэнка дае інтэрв'ю каналу БелСат
- дырэктар Музею сучаснага мастацтва Наталля Шаранговіч, мастакі Васіль Кастючэнка, Рыгор Несцераў
- Вольга Рыбчынская, Наталля Шаранговіч
- Беларускія мастакі Спартак Аруцюнян, Сямён Дамарад
Узнагароды
- Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне выяўленчага мастацтва (2007).
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2021)[5].
Зноскі
- «Цеплыня колеру» Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Персональная выставка Василия Костюченко «Земляне»(недаступная спасылка) (руск.)
- «Каляровыя аповяды»(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.