Remove ads
беларускі оперны спявак From Wikipedia, the free encyclopedia
Вячаслаў Антонавіч Селях (Селях-Качанскі; 25 снежня 1885, Лагойск — 8 жніўня 1976, Саўт-Рывер, ЗША) — беларускі оперны спявак (драматычны бас-барытон), музычна-драматычны і тэатральны дзеяч.
Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1885 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 1976 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю ў 1905 годзе, Пецярбургскую кансерваторыю ў 1915 годзе. З 1913 года артыст тэатра «Музычнай драмы». З 1915 года саліст Марыінскага тэатра, дзе выканаў партыі Ганца ў оперы «Казка пра цара Салтана», Барыса Гадунова ў оперы «Барыс Гадуноў», Шаклавітага ў оперы «Хаваншчына» М. Мусаргскага, Ігара ў оперы «Князь Ігар», Грыгорыя Гразнога ў «Царскай нявесце» і інш. Адначасова ў 1916 годзе працаваў у Александрынскім тэатры. Спяваў сумесна з Ф. Шаляпіным.
З 1924 года кіраўнік музычнай падсекцыі Інбелкульта, выкладчык опернага і харавога класаў Беларускага музычнага тэхнікума. Сярод яго вучняў былі Пігулеўскі, Няборская, Ашкіназі, Т. Баначыч, Архіпаў, а таксама некаторы час у яго вучылася вакалу Л. Александроўская. Арганізатар Беларускага студыйнага хору ў 1926 годзе, рэарганізаванага ў 1928 годзе ў Беларускую дзяржаўную капэлу (цяпер Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Беларусі). Галоўны рэжысёр (і выканаўца ролі Млынара) пастаноўкі ў БДТ-1 ўпершыню на беларускай мове оперы «Русалка» А. Даргамыжскага (14-15 мая 1927). З 1927 года дырэктар БДТ-1, зняты з пасады па абвінавачванні ў «нацдэмаўшчыне». З 1930 года дырэктар Беларускага тэатральнага тэхнікума, загадчык Беларускіх драматычных курсаў.
З 1933 года ў Ленінградзе, намеснік дырэктара Опернай студыі імя Рымскага-Корсакава, рэжысёр Вандроўнай оперы Усерасійскага тэатральнага таварыства. З 1937 года працаваў ва Украіне.
У чэрвені 1943 года вярнуўся на радзіму, кіраўнік аддзела мастацтва БЦР і аддзела культуры і мастацтва Беларускай народнай самапомачы. Адначасова кіраўнік і галоўны рэжысёр Мінскага гарадскога тэатра. Разам з Тодарам Лебядой паставіў яго п’есу «Загубленае жыццё». З 1944 года ў Берліне. У літаратуры даецца інфармацыя, што гэтым часам В. Селях сумесна з М. Равенскім стварыў канцэртна-эстрадную групу пры прапагандысцкай установе «Вінета»[1].
З 1950 года ў ЗША. Займаўся арганізацыяй хароў і тэатральных груп, ладзіў канцэрты і спектаклі.
Аўтар твораў царкоўнай музыкі, хароў і песень на вершы беларускіх паэтаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.