від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́раст[3][4], Вяз малы, Вяз грабалісты, Карагач[5], Вяз ліставаты (Ulmus minor ці Ulmus foliacea) — лістападнае дрэва ці куст роду Вяз (Ulmus) сямейства Вязавыя (Ulmaceae).
Бераст | ||||||||||||||||
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885 | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
|
Дрэва вышынёй 10—30 (8—25[6]) м. Кара цёмна-шэрая, глыбока патрэсканая. Крона шырокацыліндрычная, густая. Лісце нераўнабокае, на доўгіх чаранках, цвёрдае, пілаватае, знізу на жылках пакрытае чырвонымі кропкавымі залозкамі. Кветкі ў густых пучках. Плод — крылатка.
Распаўсюджаны у Еўропе, Міжземнамор’і, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі[6]. На тэрыторыі Беларусі бераст трапляецца ў Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай абласцях. Расце ў мяшаных і шыракалістых лясах. Цвіце ў красавіку. Народныя назвы: лём, ільмак.
Святлолюбівая, засухаўстойлівая расліна. Поліморфны від[6]. Лёгка ўтварае гібрыды з іншымі відамі роду[6].
Кара бераста багатая дубільнымі і фарбавальнымі рэчывамі. Расліна прыдатная для замацавання схілаў. Вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнага дрэва ў садах і парках. Драўніна (асабліва наплывы) выкарыстоўваецца ў сталярнай справе[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.