From Wikipedia, the free encyclopedia
Вязавыя, Ільмавыя[3] (Ulmaceae) — маленькае сямейства буйных дрэў, якое належыць да парадку Ружакветныя (Rosales) класу Двухдольных.
Вязавыя | ||||||||||||||||
Асіметрычнае лісце Ulmus rubra | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Ulmaceae Mirb., nom. cons. (1815) | ||||||||||||||||
|
Кветкі абодваполыя, дробныя, у пучках, прычым краявыя часцей тычынкавыя і не даюць пладоў, а сярэднія часцей даюць. Плод аднанасенны, сціснуты і сухі, радзей мясісты. Кветкавыя пупышкі не ўтрымліваюць лісця (яны толькі да распускання прыкрытыя ападальнымі прыкветкамі), раскрываюцца звычайна раней іх і размешчаны ля аснавання (у вуглах) гадавых галінак, на сярэдзіне і на канцах якіх размяшчаюцца ліставыя пупышкі, пазней раскрываюцца; гэта прыкмета ўсяго сямейства.
Сямейства ўключае ўсяго дзевяць родаў (у некаторых крыніцах ад 6 да 10), галоўны з якіх — Вяз (Ulmus L.). Большасць родаў трапічныя, з адным або некалькімі відамі кожны.
Дадзены спіс складзены на аснове дадзеных сайта GRIN:[4]
Род Celtis L. традыцыйна ўключаўся ў сямейства Вязаў, аднак таксанамічнае становішча роду ў цяперашні час не цалкам высветлена, часам гэты род адносяць да асобнага сямейства Celtidaceae. Згодна сістэме APG II, род Celtis можа быць уключаны ў сямейства Каноплевыя (Cannabaceae).
Роды Aphananthe і Trema, якія раней часам адносілі да Ulmaceae, цяпер часта адносяць да Cannabaceae.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.