Высоты

былая вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Высо́ты[1] (трансліт.: Vysoty, руск.: Высоты) (да 30 ліпеня 1964 года Хвасткі[2], таксама вядома як Рабыя[3]) — былая вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Першамайскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Вёска
Высоты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Хвасткі
Насельніцтва
  • 0 чал. (2019)
СААТА
2218874056
Высоты на карце Беларусі ±
Thumb
Закрыць

Геаграфія

За 14 км на паўночны захад ад Гарадка, 10 км ад чыгуначнай станцыі Прудок на лініі Віцебск — Невель, 50 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. Праз вёску працякае ручай, які ўпадае ў возера Чарнова. У паўднёва-заходнім напрамку мясцовасць забалочана. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Аніські, Паташня, Верамеева і далей па шашы Гарадок — Невель.

Гісторыя

У канцы 18 стагоддзя вёска Рабыя ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1802 годзе ў Віцебскай губерні. У 1839 годзе вёска ў фальварку Жукава, адносілася да дзяржаўнага маёнтка Езярышча. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя ў Паташнянскай воласці Гарадоцкага павета, у складзе Кашанскай сельскай грамады і Кашанскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе 90 дзесяцін зямлі. У 1920 годзе ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернуты ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Маскаляняцкім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 3 жыхары. У 1970 годзе ў Першамайскім сельсавеце. У 2000 годзе ў калгасе імя Маякоўскага. У 2012 годзе ў складзе ААТ «Гарадоцкі льнокамбінат». Скасавана 28 чэрвеня 2024 года[4].

Насельніцтва

  • 3 двары, 19 рэвізскіх душ (1785)
  • 25 рэвізскіх душ (1839)
  • 5 двароў, 49 жыхароў (1905)
  • 5 двароў, 31 жыхар (1926)
  • 28 жыхароў (1970)
  • 5 гаспадарак, 7 жыхароў (2000)
  • 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018)
  • 0 жыхароў (2019)[5]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.