From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарно́ва[2] — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль.
Чарнова | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 186,6[1] м |
Даўжыня | 5,7 км |
Шырыня | 0,92 км |
Плошча | 3,18 км² |
Аб’ём | 0,0229 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 17,8 км |
Найбольшая глыбіня | 19,3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,18 ‰ |
Празрыстасць | 3,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 22,5 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | рака Чарнаўка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера складае 3,2 км², даўжыня 5,7 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Найбольшая глыбіня 19,3 м, сярэдняя — 7,2 м.
Катлавіна Чарнова лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню да 12—16 метраў, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія звілістая і ўтварае некалькі заліваў. Берагі пясчаныя. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы з глыбокімі ўпадзінамі і мелямі. Літаральная зона вузкая, схілы сублітаралі стромкія. Каля берагоў і на мелкаводдзі дно пакрыта пяском і апясчаненым глеем, на глыбіні гліністым глеем. На возеры 5 астравоў агульнай плошчай 0,6 га.
Возера мезатрофнае, слабапраточнае. У Чарнова ўпадаюць 5 ручаёў і выцякае рака Чарнаўка, злучаючая яго з возерам Малое Чарнова. Празрыстасць вады да 3,5 м. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці ад 10 да 150 метраў. Сярод раслін адзначаны гарлачык белы — від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, судак, акунь, лінь, плотка і іншыя віды рыб.
Каля возера знаходзяцца вёскі Карсакі, Ракава, Радчанкі, Лыска, Вясніна і інш., паляўніча-рыбалоўная база Першамайскай паляўнічай гаспадаркі Гарадоцкага прафесійнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці.
У 1974 годзе возера даследавана лабараторыяй азёразнаўства БДУ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.