Першамайскі сельсавет (Гарадоцкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вархі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Паташнянскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Паташня. 9 кастрычніка 1929 года перайменаваны ў Першамайскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. Некаторы час цэнтрам сельсавета з’яўлялася вёска Ерамеева. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Паташня[1]. 4 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Болецкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Варахобы, Васькіна, Міхалі, хутар Міхалі, Петракі, Сяльцо і пасёлак цагельнага завода)[2]. 26 сакавіка 1973 года скасавана вёска Радзюкі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Першамайскага сельсавета 43 населеныя пункты[4]. 4 красавіка 1975 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вархі[5]. 11 красавіка 2013 года скасавана станцыя Прудок[6], 29 верасня 2017 года — вёска Мініны[7], 24 верасня 2021 года — вёска Кажамякі[8], 29 снежня 2022 года — вёскі Барысенкі, Зуі 1 і Мамчыкава[9], 28 чэрвеня 2024 года — вёска Высоты[10].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1385 чалавек[11], з іх 89,7 % — беларусы, 9,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[12]; паводле перапісу 2019 года — 1449 чалавек[13].
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
- Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.