Рэвалюцыйная вуліца (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэвалюцыйная вуліца (раней Ко́йданаўская) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Вядомая з XVI стагоддзя. Размяшчаецца паміж плошчай Свабоды і вуліцай Леніна з аднаго боку, і вуліцай Гарадскі Вал — з іншай, перасякае вуліцу Камсамольскую. Нумарацыя дамоў — ад плошчы Свабоды. Вуліца ўваходзіць у межы гісторыка-архітэктурнай ахоўнай зоны Верхні Горад, размяшчаецца ў паўночнай яе частцы. Захавалася мураваная забудова сярэдзіны XVIII — пачатку XX стагоддзяў[1]. Паралельна вуліцы, непадалёк месцяцца такія славутасці Мінску, як архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (плошча Свабоды, д. 9) і гарадская сядзіба Пшаздзецкіх (плошча Свабоды, д. 13/2 і 15).
Рэвалюцыйная вуліца Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Цэнтральны |
Працягласць | ~450 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Няміга |
Ранейшыя назвы | Койданаўская |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рух транспарту на працягу ўсёй вуліцы аднабаковы, маршруты грамадскага транспарту на ёй адсутнічаюць, непадалёк размяшчаецца станцыя метро «Няміга».
Вуліца ўзнікла ў XVI ст., злучала плошчу Высокага Рынку і браму ў абарончым вале, ад якога пачынаўся Койданаўскі тракт.
У 1-й палове XVII ст. двума «пляцамі» каля брамы валодаў менскі бурмістр Лукаш Богушавіч Шышка. Тастаментам ён перадаў пляцы пад шпіталь для бедных. Болей праз 100 гадоў унукі Лукаша заснавалі тут касцёл з кляштарам і шпіталем рохітаў.
У 1650 годзе, перад вайной Расіі з Рэччу Паспалітай, у Менску аселі езуіты па фундацыі смаленскага біскупа Гераніма Сангушкі, які набыў для іх рэзідэнцыі ў мяшчаніна Ягора Гегера абнесеную каменнай агароджай мураваную рэнесансную сядзібу з драўлянай капліцай на рагу вуліцы Койданаўскай і плошчы Высокі Рынак[2]. Комплекс паступова разрастаўся: тут з'явіліся будынкі школы (канец XVII ст.), касцёл (пачатак XVIII ст., захаваўся па сённяшні дзень, Касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі), калегіум (сярэдзіна XVIII ст.). У глыбіні кварталу размяшчаліся гаспадарчыя будынкі. Двухпавярховы калегіум знаходзіўся там, дзе цяпер размяшчаецца жылы будынак (плошча Свабоды, 11). Будынак меў чатырохпавярховую вежу з гадзіннікам. Пазней (у канцы XIX — пачатку XX ст.) тут працавала казённая палата. У 1951 годзе гэты будынак быў знесены, а на яго месцы ўзведзены іншы[3]..
У глыбіні Койданаўскай, на скрыжаванні з Нямігскім завулкам (сучасная вуліца Камсамольская) знаходзіўся манастыр бенедыкцінаў. Участак зямлі для будынкаў яны купілі ў пачатку XVIII стагоддзя. У 1773 годзе тут быў збудаваны драўляны касцёл Святога Міхаіла Арханёла, які выходзіў паўночным фасадам на Койданаўскую. Побач з ім размяшчалася двухпавярховы дом ксяндза і фруктовы сад, абнесены плотам. Па задушэнні вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў расійскія ўлады ліквідавалі кляштар (1833), а яго маёмасць канфіскавалі. Будынак касцёла выкарыстоўваўся пад склад. Прыкладна да сярэдзіны XIX ст. усе будынкі кляштара разбурылі, а колішнюю яго тэрыторыю паступова забудавалі жылымі дамамі[3].
У XIX стагоддзі будынкамі на гэтай вуліцы валодалі заможныя служачыя, купцы, мяшчане. У сярэдзіне 1830-х гадоў вуліца была добраўпарадкавана і пакрытая маставой. У гэты ж час на Койданаўскай заставаліся і драўляныя будынкі, але 21 чэрвеня 1881 года вялікі пажар знішчыў іх[3]. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя Койданаўская адносілася да першага разраду гарадскіх вуліц.
У 1919 годзе Койданаўская вуліца была пераназвана савецкімі ўладамі ў гонар Фердынанда Ласаля, нямецкага сацыяліста і філосафа. Падчас польскай акупацыі 1919—1920 гадоў вуліцы была вернутая былая назва, а ў 1922 годзе Койданаўская была пераназвана бальшавікамі ў вуліцу Рэвалюцыйную[4].
У 1941—1944 гадах, у часы нямецкай акупацыі, вуліца насіла назву Кірхенштрасэ (Царкоўная вуліца)[4], пры гэтым у беларускіх колах яна насіла назву вуліца Рагнеды[5]. У пасляваенны час істотных змяненняў, звязаных з вуліцай, не адбылося.
У сакавіку 2010 года Камісія па найменаванні і перайменаванні вуліц пры Мінгарвыканкаме прыняла рашэнне вярнуць вуліцы Рэвалюцыйнай назву Койданаўская, але гэта рашэнне не было зацверджана дэпутатамі Мінгарсавета[6].
Вылучаюцца 3 ансамблі: першы — ад пляцу Свабоды да скрыжавання з вуліцай Камсамольскай (дамы № 2—16); другі — ад Камсамольскай да вуліцы Гарадскі Вал (№ 22—32); трэці — на гэтым жа ўчастку (№ 11—17); дом № 3 не ўваходзіць ні ў адзін з гэтых ансамбляў[1].
Дамы № 3, 4, 6, 6а, 6б, 6в, 8, 8а, 9, 10, 12, 13, 14, 15, 15а, 17, 22, 24, 24а, 24б, 26, 26а, 28, 32 уваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й катэгорыі «Гістарычны цэнтр г. Мінска»[7].
На доме № 2/13 — на рагу вул. Рэвалюцыйнай і пл. Свабоды, дзе ў 1922—1925 гадах размяшчаўся Інбелкульт, знаходзіцца помнік Максіму Гарэцкаму. Максім Гарэцкі — беларускі пісьменнік, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, правадзейны член Інбелкульта, навуковы сакратар Літаратурнай камісіі (да 10 чэрвеня 1925), вучоны спецыяліст (2 кастрычніка 1928) Інстытута навуковай мовы Інбелкульта.
У наш час па вуліцы арганізаваны аднабаковы аўтамабільны рух. Чакаецца, што пасля завяршэння прац вуліца стане пешаходнай[16]. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць, аднак паблізу праходзіць шэраг маршрутаў аўтобусаў і тралейбусаў, а таксама размяшчаецца станцыя метро Няміга.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.