беларускае выдавецтва From Wikipedia, the free encyclopedia
«Полымя» — газетна-часопіснае выдавецтва.
Полымя | |
---|---|
Тып | выдавецтва |
Заснаванне | студзень 1950 |
Скасавана | 2002 |
Краіна | |
Адрас |
Заснавана ў студзені 1950 года як газетна-часопіснае на базе выдавецтваў ЦК ЛКСМБ і газеты «Савецкі селянін». У кастрычніку 1963 года аб’яднана з выдавецтвам газеты «Мінская праўда» і атрымала назву «Полымя». У 1977 ператворана ў кніжна-часопіснае выдавецтва[1].
Выдавала газеты «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета», «Физкультурник Белоруссии», «Голас Радзімы», рэспубліканскія часопісы «Беларусь», «Полымя», «Нёман», «Народная асвета», «Здравоохранение Белоруссии», «Промышленность Белоруссии», «Сельское хозяйство Белоруссии», бюлетэні «Родная прырода», «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», «За безопасность движения», «Рабочая смена», «Строительство и архитектура Белоруссии» і інш. Акрамя перыядычных выданняў выпускала кнігі, брашуры, буклеты, альбомы, плакаты, праспекты[2].
Пасля рэарганізацыі выдавецкай дзейнасці ў 2002 г. спыніла існаванне, перадаўшы свае функцыі па выпуску кніжна-часопіснай прадукцыі выдавецтвам «Беларусь», «Мастацкая літаратура», «БелЭн»[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.