№ 153 — Будынак Інстытута меліярацыі (1975; архіт. П. Кракалёў, Л. Бледных). Складаецца з прамавугольнага 9-павярховага лабараторнага корпуса, пастаўленага тарцом да вуліцы, і размешчаных перпендыкулярна да яго аднапавярховых аб’ёмаў канферэнц-залы і сталовай.
Мемарыяльная дошка Максіму Багдановічу на доме № 25, размешчаным на месцы, дзе раней быў дом, у якім нарадзіўся паэт. Устаноўлена ў 1959 г. (новы варыянт у 1982 г.; архіт. Ю. Казакоў, скульптар Э. Астаф'еў).
Мемарыяльная дошка падпольшчыкам на доме № 39 (на будынку піваварнага завода «Аліварыя»). Устаноўлена ў 1970 г., абноўлена ў 1984 г. (архіт. Б. Сідарэнка; сілумін).
Мемарыяльная дошка ў гонар 81-х Мінскіх курсаў камсаставу на доме № 29. Устаноўлена на будынку сувораўскага вучылішча, у якім у 1921—1924 гг. размяшчаліся курсы.
У ноч на 28 верасня 2008 года ў будынку СШ № 188 для дзяцей з парушэннямі зроку (Багдановіча, 35), дзе падчас парламенцкіх выбараў 2008 года знаходзіўся выбарчы ўчастак № 463 Старавіленскай акругі № 105 паводле слоў дзяжурнага міліцыянера Мікалая Казлова старшыня і некалькі членаў выбарчай камісіі ўкідвалі бюлетэні ў скрыню для галасавання. Па яго словах была заяўлена праверка, якая не прывяла да пацверджання ці абвяржэння яго інфармацыі[3].
У 1973 г. сцяна СШ № 130 (дом 84, з 1999 г. - гімназія № 15) была ўпрыгожана мазаікай на касмічную тэму, а ў 2022 г. гэту мазаіку замазалі штукатуркай па прычыне адсутнасці значнасці твору мастацтва[4][5].