From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль I Яраславіч «Квашня» («Мізінны») (1236—1276) — князь кастрамскі (1247-1276), вялікі князь уладзімірскі (1272-1276), князь наўгародскі (1273-1276). Сын Яраслава II Усеваладавіча і смаленскай княжны Расціславы Мсціслаўны, нарадзіўся ва Уладзіміры-на-Клязьме. У 1266 пабраўся шлюбам з дачкой літоўскага князя Віда.
Васіль Яраславіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | утварэнне княства | ||||||
Пераемнік | княства ліквідавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яраслаў Яраславіч | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Аляксандравіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дзмітрый Аляксандравіч | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Аляксандравіч | ||||||
Нараджэнне |
1241[1] ці 1236 |
||||||
Смерць |
1276 |
||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Яраслаў Усеваладавіч | ||||||
Маці | Феадосія Мсціслаўна[d][2] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1271 разгарнуўся канфлікт паміж вял.кн. Яраславам III Яраславічам і наўгародцамі. Васіль Яраславіч, з-за суперніцтва са старэйшым братам, узяў бок наўгародцаў, паехаў у Арду і давёў хану, што праўда за наўгародцамі, а вінаваты Яраслаў. У выніку хан вярнуў з дарогі татарскае войска, якое ішло на дапамогу Яраславу супраць наўгародцаў, а Яраслаў быў вымушаны мірыцца з наўгародцамі і самому паехаць у Арду. Вяртаючыся адтуль, Яраслаў памёр (1272).
Вялікае княства Уладзімірскае перайшло да Васіля Яраславіча, але ў Ноўгарадзе сеў яго пляменнік Дзмітрый Аляксандравіч. Тацішчаў піша, што Васіль Яраславіч патрабаваў знішчэння грамат, дадзеных ноўгародцам Яраславам, а Дзмітрый пагадзіўся княжыць па ўсёй волі наўгародскай. Тады Васіль Яраславіч разам з татарамі і цвярычамі паваяваў наўгародскія воласці, узяў Таржок, спаліў яго і пасадзіў свайго цівуна. Гандаль з Суздальскай зямлёй спыніўся, наўгародскіх купцоў перахоплівалі, і хлеб у Ноўгарадзе моцна падаражэў. Узімку 1273 наўгародцы пачалі выказваць незадаволенасць бяздзейнасцю Дзмітрыя, і ён, не чакаючы выгнання, добраахвотна паехаў з Ноўгарада у свой Пераяслаўль, а Васіль Яраславіч заняў наўгародскі сталец. Мяркуючы па акалічнасцях, можна думаць, што ўсё патрабаванні Васіля наўгародцамі былі выкананыя.
Пры Васілі Яраславічы ў 1274 быў скліканы сабор епіскапаў для аднаўлення царкоўных статутаў, а ў 1275 прайшоў трэці перапіс падуладнай татарам часткі Русі, праведзены па загадзе хана Менгу-Цімура. Тым годам Васіль ездзіў у Арду, неўзабаве па вяртанні памёр і быў пахаваны ў Кастраме, у царкве св. Феадора Страцілата, прыдзеле Успенскага сабора. Тацішчаў паведамляе, што Васіль вазіў Менгу-Цімуру даніну, а хан, незадаволены ёю, загадаў зрабіць новы перапіс.
Пасля смерці Васіля Яраславіча Вялікае княства Уладзімірскае перайшло да Дзмітрыя Аляксандравіча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.