легендарны князь літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Від «Воўк», або Віт у хрышчэнні Раман (? — да 1270) — легендарны[1] вялікі князь літоўскі.
Від-Раман Давілавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Шварн | ||||||
Пераемнік | Трайдзень | ||||||
Нараджэнне | 1190-я | ||||||
Смерць | 1270 | ||||||
Род | Рагвалодавічы, адзін з заснавальнікаў Гедзімінавічаў | ||||||
Бацька | Давіл Расціславіч | ||||||
Дзеці | Трайдзень(?), Даўмонт(?) Нарымунт, Гольша,Гедрус |
Заходнім крыніцам невядомы, успамінаецца толькі ў познім Васкрасенскім летапісам, паводле якога ён сын Давіла Расціславіча, брат Гердзеня і бацька Трайдзеня, але такую генеалогію лічаць няслушнай, а гістарычнасць Віда адмаўляюць[2]. Некаторыя аўтары ўсё ж лічаць яго гістарычнай асобай, бо Сімеонаўскі летапіс пад 1266 годам паведамляе пра шлюб дачкі нейкага Вітаўта (якога яны атаясняюць з Відам) з кастрамскім князем Васілём Ярасалавічам. Гэтыя аўтары лічаць, што Від пад імем Давыда II успамінаецца познімі «Записками» расійскай імператрыцы Кацярыны II. Невядомы дакладна час смерці Шварна дае ім магчымасць знайсці «месца» для ўладарання Віда.
Васкрасенскі летапіс называе сынамі Віда, апроч Трайдзеня, яшчэ Даўмонта, Нарымунта, Гольшу і Гедруса, але з Галіцка-Валынскага летапісу вядома, што братамі Трайдзеня былі Борза, Лесій, Свелкеній і Сірпуцый. Таксама Васкрасенскі летапіс паведамляе пра далучэнне Відам зямель яцвягаў і Дзярэўскай зямлі, якую іншыя крыніцы не ведаюць.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.