From Wikipedia, the free encyclopedia
Валяр’ян ліпалісты[3] (Valeriana tiliifolia) — від кветкавых раслін роду Валяр’ян (Valeriana) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).
Валяр’ян ліпалісты | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Valeriana tiliifolia Troitzk., 1919 | |||||||||||||||||
|
Шматгадовая травяністая расліна. Вышыня 30—150 см. Карэнішча шчыльнае, стрыжнёвае або верацёнападобнае. Сцябло прамастойнае, тонкабаразнаватае, з 2—4 парамі лісця. Лісце простае, суцэльнае, круглавата-сэрцападобнае, слабавыемчата-зубчастае, ніжняе на доўгіх чаранках, верхняе сядзячае. Кветкі белыя або бледна-ружовыя, у шчыткападобна-паўшарападобных суквеццях[3]. Плод — арэшак[4].
Цвіце на другі год жыцця ў маі — чэрвені. Пладаносіць у канцы чэрвеня — ліпені[3].
Родам з Каўказа. Інтрадукаваны ў розных краінах свету, у тым ліку ў Беларусі[3]. Расце на камянях і скалах, камяністых россыпах, горных лугах, узлесках, у горных хмызняках[4]. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[4].
Культывуецца як лекавая і дэкаратыўная расліна. Можа выкарыстоўвацца ў якасці замены валяр’яна лекавага (Valeriana officinalis). Як дэкаратыўная расліна вырошчваецца ў групах на газонах і ўзлесках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.