Будынак пазямельнага банка (Гродна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Будынак пазямельнага банка — будынак былога Сялянскага пазямельнага банка ў Гродне, размешчаны па вуліцы Леніна, 9. Пабудаваны ў 1913 годзе паводле праекта архітэктара Б. П. Астравумава. Цяпер у будынку знаходзіцца штаб вайсковай часці № 03587.
Славутасць | |
Будынак пазямельнага банка | |
---|---|
| |
53°40′49″ пн. ш. 23°50′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Архітэктар | Б. П. Астравумаў |
Дата пабудовы | 1913 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000656 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Г-падобны ў плане будынак займае вуглавое становішча, мае традыцыйную для стылю мадэрн ускладнёную і дынамічна развітую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Надае будынку незвычайны сілуэт высокі светла-чырвоны купал над галоўным уваходам, які нібы лунае над зелянінаю, у якой патанае навакольная невысокая забудова, і завяршае перспектыву сучасных вуліц Леніна і Карбышава.
Пры ўзвядзенні будынка выкарыстаны новыя на той час прагрэсіўныя будаўнічыя матэрыялы. Міжпаверхавыя перакрыцці, лесвічныя прыступкі і падаконныя пліты зроблены з жалезабетону. Сталярку рабілі з лепшых парод дубу.
Будынак двухпавярховы з сутарэннямі, складаны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Цэнтральная вуглавая частка вырашана ў выглядзе рызаліта, завершанага высокім парапетам і высокім шатровым дахам. Фасады бакавых крылаў на першым паверсе прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з замковым каменем і падаконнымі філёнгамі, на другім паверсе — прамавугольныя аконныя праёмы ў фігурных ліштвах і аздоблены падаконнымі філёнгамі з ляпным дэкорам. Фасад па вул. Леніна акцэнтаваны ў цэнтры эркерам і бакавым рызалітам. На фасадзе па вул. Карбышава сіметрычна размешчаны два скругленыя эркеры з балконамі. Архітэктурныя дэталі вылучаны белым колерам на фоне вохрыстых сцен. Да тарцовых фасадаў прымыкаюць суседнія пазнейшыя будынкі.
Першапачатковая планіроўка калідорная, цяпер зменена. У цокалі размяшчаліся архіў, памяшканні санітарна-тэхнічнай службы, сховішча. На першым паверсе былі вестыбюль, службовыя пакоі, на другім — зала аперацыйная і пасяджэнняў, кватэры адміністратара банка, кур’ера і інш. Па-мастацку выкананы металічныя агароджы ўнутранай лесвіцы і балконаў, казырок над галоўным уваходам.
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000656 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.