From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́ская па́ртыя пра́цы (БПП) — ліквідаваная ў 2004 годзе ўладамі палітычная партыя ў Беларусі. Сябры партыі з 2004 года спрабавалі стварыць і ў 2009 годзе зарэгістраваць Беларускую партыю працоўных, але ў рэгістрацыі ім адмовілі.
Беларуская партыя працы | |
---|---|
Лідар | Аляксандр Іванавіч Бухвостаў |
Дата заснавання | 25 лістапада 1993 |
Дата роспуску | 2 жніўня 2004 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыял-дэмакратыя, лейбарызм |
Саюзнікі і блокі | Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада), Сацыял-дэмакратычны саюз, Канфедэрацыя «За сацыяльныя перамены», Каардынацыйная рада дэмакратычных сіл, «Народная каалицыя 5+» |
Колькасць членаў | 1 077[1] |
Пабудова ў Рэспубліцы Беларусь дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці і стварэнне прававой дзяржавы на прынцыпах духоўнай, палітычнай і эканамічнай свабоды чалавека, дабрабыту, маральнасці, сацыяльнай справядлівасці і згоды грамадзян.
Створана 25 лістапада 1993 года па ініцыятыве старшыні Савета прафсаюзаў работнікаў аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудавання Аляксандра Бухвостава і старшыні Савета прафсаюзаў работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча. 24 лютага 1994 года партыя зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
БПП дзейнічала на аснове захавання і развіцця традыцый і прынцыпаў сацыял-дэмакратычнага і рабочага руху. Асноўная мэта — пабудова ў Рэспубліцы Беларусь дэмакратычнага грамадства, стварэнне прававой дзяржавы на прынцыпах духоўнай палітычнай і эканамічнай свабоды чалавека, дабрабыту, маральнасці, сацыяльнай справядлівасці і згоды грамадзян. Выступае за аптымальнае спалучэнне рыначных механізмаў і дзяржаўнага рэгулявання, за ўдзел работнікаў наёмнай працы ў кіраванні дзяржаўнымі справамі, у абарону правоў і інтарэсаў рабочых, за палітычную падтрымку прафсаюзнага руху.
Арганізацыі (партыйныя клубы) БПП былі створаны ў Мінску, Брэсце, Гомелі, Барысаве, Жодзіне, Асіповічах, Салігорску, Бабруйску і іншых. Партыйныя клубы ствараліся пры наяўнасці не менш за 5 членаў партыі. На тэрыторыі аднаго раёна або горада абласнога падпарадкавання два і больш партыйных клуба аб’ядноўваліся ў рэгіянальную асацыяцыю партыі.
Кіруючы орган партыі — з’езд, на якім абіраліся старшыня партыі тэрмінам на 2 гады, намеснік старшыні, Савет партыі і рэвізійная камісія. Паміж з’ездамі кіруючы орган — Савет партыі. Савет партыі фармаваў выканаўчы камітэт партыі, які здзяйсняў арганізацыйна-партыйную працу і працу па выкананню рашэнняў Савета партыі.
На парламенцкіх выбарах 1995 года партыя атрымала адзін мандат у Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, дэпутатам быў абраны Аляксандр Бухвостаў.
У ліпені 2000 года партыя далучылася да Каардынацыйнай рады дэмакратычных сіл, але пасля прыпынення членства ў гэтай структуры БСДП (НГ) у знак салідарнасці перастала браць удзел у пасяджэннях Рады.
9 ліпеня 2001 года Беларуская партыя працы, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) і іншыя прафсаюзныя, экалагічныя, жаночыя і моладзевыя арганізацыі аб’ядналіся ў левацэнтрысцкую Канфедэрацыю «За сацыяльныя перамены», якая прэтэндавала на ролю супрацьвагі Каардынацыйнай радзе дэмакратычных сіл.
13 жніўня 2001 года старшыня партыі А. Бухвостаў падпісаў пагадненне «Аб узаемных забавязаннях адзінага кандыдата і шырокай грамадзянскай кааліцыі ў перыяд і пасля выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года А. Бухвостаў быў даверанай асобай кандыдата Уладзіміра Ганчарыка.
У 2003 годзе партыя далучылася да кааліцыі «Народная кааліцыя 5+».
2 жніўня 2004 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь ліквідаваў Беларускую партыю працы за парушэнне заканадаўства. Аднак партыя працягнула неафіцыйную дзейнасць. У кастрычніку 2005 года А. Бухвостаў стаў адным з арганізатараў Кангрэса дэмакратычных сіл, пасля якога члены партыі падтрымлівалі кандыдатуры А. Мілінкевіча як адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.