вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Бекір Міхайлавіч Смо́льскі[1] (12 ліпеня 1913, Мінск — 28 верасня 1982, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне цеплафізікі. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1967). Доктар тэхнічных навук (1958), прафесар (1961).
Бекір Міхайлавіч Смольскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1982 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | цеплафізіка[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1958) і член-карэспандэнт АН БССР (1967) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1935). Працаваў у мантажных, праектных і навуковых арганізацыях. З 1938 года ў Чырвонай Арміі[2]. Прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. З 1946 года старшы выкладчык, дацэнт у Беларускім політэхнічным інстытуце. З 1958 года загадчык лабараторыі Інстытута энергетыкі АН БССР, з 1959 года намеснік дырэктара, з 1971 года загадчык лабараторыі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава.
Навуковыя працы па прамысловай энергетыцы, ачыстцы газавых прамысловых выкідаў, метадах цеплавільготнай апрацоўкі матэрыялаў, працэсаў пераносу цеплаты і рэчыва ва ўмовах вакууму, вызначэнні аптымальных умоў інтэнсіфікацыі сублімацыйнага абязводжвання капілярна-порыстых рэчываў, вывучэнні ўплыву тэрмадыфузіі пры тэрмічнай апрацоўцы капілярна-порыстых матэрыялаў.
Аўтар больш за 50 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.
Ордэн Аляксандра Неўскага (1944), Ордэн Чырвонай Зоркі (1943), Ордэн Айчыннай вайны II (1943) і I (1945) ступені, медалі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.