Аэрапорт Партэла
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародны аэрапорт Лісабона Партэ́ла (парт.: Aeroporto Internacional da Portela, Aeroporto Internacional de Lisboa, англ.: Lisbon Portela Airport), таксама вядомы як Аэрапорт Лісабона (IATA: LIS, ICAO: LPPT) — аэрапорт, размешчаны ў паўночнай частцы горада Лісабон. З'яўляецца найбуйнейшым міжнародным аэрапортам у Партугаліі. Аэрапорт, які належыць дзяржаўнай кампаніі «ANA», функцыянуе з 15 кастрычніка 1942 года, мае дзве ўзлётна-пасадачныя паласы даўжынёй 3805 і 2400 метраў, кожная з якіх мае 45 метраў у шырыню. Мае два грамадскія і адзін ваенны тэрмінал, больш вядомы пад назвай «Фігу-Мадуру». Лісабонскі аэрапорт выкарыстоўвае аўтаматызаваную Сістэму кіравання багажом (BHS). Партэла — базавы аэрапорт авіякампаніі TAP Portugal.
Міжнародны аэрапорт Лісабона Партэла | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: Aeroporto Internacional da Portela | ||||||||||
ІАТА: LIS — ІКАА: LPPT | ||||||||||
Інфармацыя | ||||||||||
Тып | грамадзянскі | |||||||||
Краіна | ||||||||||
Дата адкрыцця | 15 кастрычніка 1942 | |||||||||
Уладальнік | Government of Portugal[d] | |||||||||
Эксплуатант | ANA — Aeroportos de Portugal | |||||||||
Вышыня НУМ | 110 м | |||||||||
Час працы | кругласутачна | |||||||||
Сайт | lisbon-airport.com | |||||||||
Узлётна-пасадачныя палосы | ||||||||||
|
||||||||||
Статыстыка | ||||||||||
Гадавы пасажырапаток | 31 173 000[1] | |||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У пачатку 2008 года партугальскім урадам было прынята рашэнне пабудаваць новы міжнародны аэрапорт у Алкашэты[2]. Такое рашэнне звязана са сталым ростам пасажырскага трафіку аэрапорта «Партэла».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.