Map Graph

Аэрапорт Партэла

Міжнародны аэрапорт Лісабона Партэ́ла, таксама вядомы як Аэрапорт Лісабона — аэрапорт, размешчаны ў паўночнай частцы горада Лісабон. З'яўляецца найбуйнейшым міжнародным аэрапортам у Партугаліі. Аэрапорт, які належыць дзяржаўнай кампаніі «ANA», функцыянуе з 15 кастрычніка 1942 года, мае дзве ўзлётна-пасадачныя паласы даўжынёй 3805 і 2400 метраў, кожная з якіх мае 45 метраў у шырыню. Мае два грамадскія і адзін ваенны тэрмінал, больш вядомы пад назвай «Фігу-Мадуру». Лісабонскі аэрапорт выкарыстоўвае аўтаматызаваную Сістэму кіравання багажом (BHS). Партэла — базавы аэрапорт авіякампаніі TAP Portugal.

Read article
Файл:Logo_LIS_pt.svgФайл:Aeroporto_Lisboa_-_panoramio.jpgФайл:Aeroporto_de_Lisboa_(1).jpg