Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джузэпэ Ахіла Эльміра Банольдзі (1821—1871) — спявак, танцмайстар, фатограф, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху.
Італьянец па паходжанні, нарадзіўся ў іспанскай Барселоне ў тэатральнай сям’і. Разам з бацькамі, якія з опернымі трупамі вандравалі па ўсёй Еўропе, Ахіла ў дзяцінстве і юнацтве аб’ехаў Францыю, Германію, Швейцарыю ды іншыя краіны. Вучыўся ў Лазанскім універсітэце. З 1842 года — у Вільні. Выкладаў спевы ў Дваранскім інстытуце, сам выступаў як спявак. Блізка сябраваў са Станіславам Манюшкам, часта бываў у яго ў Мінску, выконваў творы вядомага кампазітара, браў удзел у першай пастаноўцы ягонай оперы «Галька» ў 1848 годзе. Джузэпэ Ахіла Эльміра нават пераклаў лібрэта оперы на італьянскую, і менавіта паводле гэтага перакладу «Гальку» ў 1905 годзе паставіць Ла-Скала. У рэпертуары Банольдзі быў таксама шэраг песень на словы Яна Чачота.
У 1862 годзе Банольдзі разам з Каліноўскім увайшоў у склад ЛПК. У віленскай фотамайстэрні італьянца рыхтаваліся падпольныя выданні патрыётаў. Менавіта тут быў зроблены адзіны вядомы фотаздымак Кастуся Каліноўскага ў поўны рост. Неўзабаве пасля выбуху паўстання ўлады выслалі Банольдзі з краіны. Ёсць і другая версія, паводле якой Ахіла ў лютым 1863 года быў зняволены ў сутарэннях старажытнага замка ў Троках, але сябры дапамаглі яму, зладзіўшы ўцёкі. Гэтак ці іначай, але ён стаў прадстаўніком віленскага паўстанцкага цэнтру за мяжой, бо меў там шырокія сувязі. Яму былі давераны так званыя «літоўскія сумы» — замежныя фінансавыя сродкі паўстанцаў, на якія мелася закупляцца зброя і амуніцыя. 11 лістапада 1863 года перадаў свае абавязкі Баляславу Длускаму-Ябланоўскаму. Распаўсюджваў інфармацыю аб развіцці паўстання на Літве (Беларусі) і Жамойці. Длускі-Ябланоўскі, даючы справаздачу аб атрыманні справаў, у сувязі з нараканнямі з Радзімы аб дрэнна наладжанай працы ў замежжы і арганізацыяй дапамогі паўстанню і закупкі зброі, адкідваў усе абвінавачванні ад Банольдзі, паважаючы «шчырасць яго высілкаў». Стэля — псеўданім Банольдзі, таксама ў лістах яго згадваюць як «італьянца» або «агента за мяжою».
Пасля паразы паўстання Банольдзі займаўся фатаграфіяй у Парыжы, але па-ранейшаму заставаўся верным сваім перакананням. Падчас Парыжскай камуны 1871 года ён служыў капітанам у злучэннях В. Урублеўскага. Сканаў ад ран.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.