Remove ads

Арысты́д (стар.-грэч.: Ἀριστείδης; каля 530 — 467 да н.э.) — афінскі дзяржаўны дзеяч, вайскавод перыяду грэка-персідскіх войн (500449 гадоў да н.э.).

Хуткія факты Арыстыд, архонт-эпанім[d] ...
Арыстыд
грэч. Ἀριστείδης
Thumb
архонт-эпанім[d]
488 да н.э. 487 да н.э.
афінскі стратэг[d]
479 да н.э. 477 да н.э.
Нараджэнне каля 540 да н.э.[1][2]
Смерць 467 да н.э.[1][2][…]
Бацька Лісімах
Дзеці сын Лісімах, дзве дочкі
Грамадзянства Афіны
Член у
Званне стратэг
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Remove ads

Біяграфія

Сваю палітычную дзейнасць Арыстыд пачаў як прыхільнік рэфарматара Клісфена з роду Алкмеанідаў[3]. Пазней ён адышоў ад групоўкі Алкмеанідаў і заняў пазіцыю палітыка па-за групоўкамі, што было ўнікальным выпадкам для дзяржаўных дзеячаў яго часу[4]. Прычынай захопленага здзіўлення сучаснікаў была «справядлівасць» Арыстыда — ён заўсёды ставіў агульнадзяржаўныя інтарэсы вышэй за асабістыя і групавыя[5].

Прызначаны адным з дзесяці афінскіх стратэгаў, ён адрозніўся ў бітве пры Марафоне. Праз год Арыстыда абралі архонтам-эпанімам. Прыхільнік умацавання сухапутных ваенных сіл, з-за інтрыг Фемістокла, які імкнуўся пераўтварыць Афіны ў марскую дзяржаву і асцерагаўся яго суперніцтва, Арыстыд выгнаны з Афін у 482 годзе да н.э.[6] і з’ехаў на Эгіну. Праз два гады, у сувязі з нашэсцем Ксеркса на Грэцыю, Арыстыд у шэрагу іншых выгнаннікаў быў датэрмінова вернуты. Адклаўшы ўсе свае канфлікты з Фемістоклам, ён выказаў гатовасць служыць пад яго кіраўніцтвам і дзейна ўключыўся ў барацьбу з персамі. Ён удзельнічаў у бітве пры Саламіне: заняў востраў Псіталею, ачысціўшы яго ад персідскага гарнізона, а падчас бітвы знішчаў ці браў у палон персаў, якія спрабавалі бегчы.

Бліжэйшыя гады пасля Саламіна сталі пікам усёй кар’еры Арыстыда[7]. Праз год ён быў абраны стратэгам, прычым яго разглядалі не як радавога члена гэтай калегіі, а як самага аўтарытэтнага вайскавода і палітыка[7]. Ён на некаторы час стаў першай асобай у Афінах. У бітве пры Платэях, якая паклала канец персідскім уварваннем у Грэцыю, ён камандаваў афінскім атрадам. У 478 годзе да н.э. Арыстыд камандаваў афінскім флотам у Эгейскім моры. Па ініцыятыве Арыстыда і пад яго кіраўніцтвам Афіны стварылі магутнае ваенна-палітычнае аб’яднанне — Дэласкі саюз, пазней ператвораны ў Афінскую марскую дзяржаву[7]. На доўгі час Афінская дзяржава стала адным з вядучых цэнтраў сілы ў Грэцыі.

Пасля 478 года да н.э. Арыстыд адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Ён быў адным з нешматлікіх афінскіх палітыкаў, якія ў апошнія гады жыцця не трапілі ў няласку дэмасу[8]. Памёр у 467 годзе да н.э., быў пахаваны за дзяржаўныя сродкі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Remove ads

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads