савецкі і расійскі лінгвіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Анатолевіч Залізняк (29 красавіка 1935, Масква — 24 снежня 2017, Масква[4][5][6]) — расійскі лінгвіст. Акадэмік РАН, доктар філалагічных навук, галоўны навуковы супрацоўнік Аддзела тыпалогіі і параўнальнага мовазнаўства Інстытута славяназнаўства РАН. Член Парыжскага (з 1957) і Амерыканскага (з 1985) лінгвістычных таварыстваў.
Андрэй Анатолевіч Залізняк | |
---|---|
руск.: Андрей Анатольевич Зализняк | |
| |
Дата нараджэння | 29 красавіка 1935[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 2017[2] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Алена Віктараўна Падучава[d] |
Дзеці | Ганна Андрэеўна Залізняк[d] |
Род дзейнасці | мовазнавец, дыялектолаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | мовазнаўства[3], марфалогія мовы і русістыка[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1965) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Андрэ Марцінэ і Вячаслаў Усеваладавіч Іванаў |
Вядомыя вучні | Ганна Феліксаўна Літвіна[d], Алексей Аляксеевіч Гіпіус[d], Ганна Уладзіміраўна Дыбо[d] і Ганна Канстанцінаўна Паліванава[d] |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта МДУ (1958), у 1956—1957 гадах стажыраваўся ў Вышэйшай нармальнай школе ў Парыжы. Да 1960 г. вучыўся ў аспірантуры МДУ, з 1960 г. працаваў у Інстытуце славяназнаўства РАН.
У 1965 годзе ў Інстытуце славяназнаўства РАН прадставіў да абароны на ступень кандыдата навук дысертацыю «Класіфікацыя і сінтэз рускіх флектыўных парадыгм», за якую яму была прысуджана доктарская ступень.
З 1973 г. — прафесар, выкладаў у МДУ і шэрагу замежных універсітэтаў (ФРГ, Францыя, Швейцарыя), у апошнія гады рэгулярна чытаў на філалагічным факультэце МДУ лекцыі пра раскопкі ў Ноўгарадзе і іншых гарадах і пра звязаныя з імі лінгвістычныя знаходкі, у т.л. берасцяныя граматы.
Член-карэспандэнт РАН з 1987 г., акадэмік з 1997 года.
Спецыяліст у галіне агульнага, параўнальна-гістарычнага і рускага мовазнаўства, даследчык праблем рускай і славянскай марфалогіі, лексікалогіі, акцэнталогіі і дыялекталогіі. Вывучаў старажытныя кантакты славянскіх і іранскіх моў, напісаў кароткі граматычны нарыс санскрыту, зрабіў значны ўклад у вывучэнне «Слова пра паход Ігараў».
У працах 1960-х гадоў, абагульненых у дысертацыі і манаграфіі пра рускае імянное словазмяненне, А. А. Залізняк дэталёва разгледзеў пытанні марфалагічнай тэорыі і марфалогіі рускай мовы, развіў і ўдасканаліў ідэі Маскоўскай лінгвістычнай школы, увёў новы спосаб граматычнага апісання — граматычны слоўнік.
З 1970-х гадоў займаўся пераважна пытаннямі гісторыі рускай і іншых славянскіх моў. У 1985 г. апублікаваў манаграфію, у якой упершыню дадзены сінхронны аналіз трох акцэнтуацыйных сістэм (праславянскай, старажытнарускай і сучаснай рускай), выяўлены сувязі паміж імі.
А. А. Залізняк заклаў асновы вывучэння старажытнанаўгародскага дыялекту па матэрыяле берасцяных грамат. На працягу многіх гадоў даследаваў мову берасцяных грамат, знойдзеных пры археалагічных раскопках. А. А. Залізняк напісаў лінгвістычны каментарый да чатырох тамоў фундаментальнага выдання тэкстаў грамат на бяросце, падрыхтаванага сумесна з археолагам, акадэмікам В. Л. Яніным.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.