Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Андай (фр.: Hendaye, [ɑ̃daj][5]) — горад на паўднёвым захадзе Францыі ў рэгіёне Новая Аквітанія.
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Размешчаны ля Біскайскага заліва на этнічна баскскіх тэрыторыях дэпартамента Атлантычныя Пірэнеі, у гістарычнай вобласці Лабурдан. Аддзелены ракой Бідасоа і востравам Фазанаў ад іспанскага горада Ірун, з якім яго злучае мост. Цягнікі, якія праходзяць праз горад, тут мяняюць колы з-за рознай шырыні каляіны ў Іспаніі і Францыі. Папулярны курорт з насельніцтвам у 14,4 тыс. жыхароў (2008).
Муніцыпалітэт размешчаны на адлегласці [6] каля 690 км на паўднёвы захад ад Парыжа, 190 км на паўднёвы захад ад Бардо, 115 км на захад ад По.
Сваім бурным развіццём у XIX стагоддзі Андай, раней памежная крэпасць, абавязаны турыстам, «якія адкрылі» для сябе суседні Біярыц, і прыкладу такіх падарожнікаў, як Антуан д’Абадзі, які па праекце Віяле-ле-Дзюка пабудаваў на ўзмор’і вілу-замак і служыў мясцовым мэрам. Тут жа памёр знакаміты аўтар прыгодніцкіх раманаў П’ер Лоці.
У 1940 годзе ў Андаі адбылася гістарычная сустрэча Гітлера і Франка, на якой іспанскі лідар абвясціў аб намеры прытрымлівацца нейтралітэту падчас сусветнай вайны.
Андай — апошняя станцыя лініі Ласартэ-Арыя — Сан-Себасцьян — Андай баскскай сеткі вузкакалейных чыгунак EuskoTren. Таксама горад звязаны з Мадрыдам хуткаснымі цягнікамі Alvia.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.